Штотыднёвая грамадска-асветнiцкая газета
Выдаецца з кастрычнiка 1991 года
Спасаўка-ласаўка, або Пчала на духмяным яблыку
14, 19 і 29-га жніўня праваслаўныя святкуюць тры Спасы. У царкоўнай традыцыі гэта святы ў гонар пакутнікаў Макавеяў, Ісуса Хрыста, у беларускай традыцыйнай культуры — па сутнасці, адны з шэрагу святаў новага ўраджаю. Таму даследчыкі часам класіфікуюць іх як урачыстасці восеньскага перыяду традыцыйнага календару. Вялікі, Яблычны, Спас — на гэтым тыдні, 19 жніўня. Асвячаюць яблыкі, а таксама іншую садавіну. У народнай культуры ўжыванне яблыкаў, грушаў, агрэсту, струкавай гародніны да свята забаронена. Яшчэ асвячаюць нядаўна выпампаваны мёд. У некаторых мясцовасцях Падзвіння гэты Спас нават завуць Мядовым.
Закуліссе ў архіўным антуражы
У Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь 11 жніўня распачала работу выстава “Да сустрэчы на сцэне!”, прымеркаваная да 100-годдзя Купалаўскага тэатра, які з’яўляецца адным з найярчэйшых у Беларусі арыенціраў на нацыянальную драматургічную спадчыну.
Пытанні і прэм’еры-адказы: новы сезон у Маладзёжным
У Беларускім дзяржаўным маладзёжным тэатры як ніколі рана пачаўся чарговы сезон. Эпідэміялагічная сітуацыя першай паловы года і доўгі перыяд, калі тэатры не прымалі гледачоў, змусілі трупу, як і многія іншыя творчыя калектывы, значна скарэктаваць свае планы. Вось і сезон 2020/2021 пачаўся адразу з прэм’ер, якія спадзяваліся паказаць публіцы яшчэ ў пачатку лета. Дарэчы, абедзве з пытальнікамі ў назвах.
Дзе драйв, які адрознівае адкрыццё?
Падведзены вынікі Нацыянальнай прэміі ў галіне выяўленчага мастацтва ў 2019 — 2020 гадах, падчас якой мы з прыхільнасцю назіралі за фатаграфічнай драмай. Сапраўды, мастацтва, якое так доўга павінна было даказваць права на існаванне сярод традыцыйных жанраў, ужо заняло сваё месца, але яшчэ не выглядае досыць пераканаўча.
Матывацыя энергетыкай
У сакавіку споўнілася 180 гадоў з дня нараджэння беларускага паэта Францішка Багушэвіча. А яго музею ў Кушлянах сёлета — 30 гадоў. У жніўні сустракае свой 65-гадовы юбілей і дырэктар музея, паэт Алесь Жамойцін. Гэта гутарка з ім пра місію Ф. Багушэвіча і ролю музея, пра сэнс жыцця і ўдзячную памяць народа, матывацыю да творчасці і энергетыку кушлянскіх мясцін.
“Мой утульны дом”
Ніколі не трэба баяцца спасцігаць нешта новае — прынцып Надзеі Мікелсонс. Яшчэ не так даўно яна гандлявала на базары ў Ашмянах, а цяпер маладая жанчына — трэнер па паўэрліфтынгу і самадзейная мастачка, чыя выстава адкрылася 6 жніўня. Мастацтва сапраўды мае цудадзейную сілу, і гэта Надзея бліскуча даказала.
Сібірскі след БелГОСЕТ, або Трыумф і трагедыя яўрэйскага тэатра з Мінска
Да 30 жніўня ў далёкім Новасібірску можна пабачыць выставу, прысвечаную гісторыі Дзяржаўнага яўрэйскага тэатра БССР, створанага ў 1926 годзе ў Мінску. У 1941-м трупа тэатра літаральна з гастроляў у Віцебску была эвакуявана ў глыбокі савецкі тыл, дзе спектаклі на ідышы нечакана зрабіліся на некалькі гадоў неад’емнай часткай культурнага жыцця новасібірцаў. Але што сёння памятаюць аб гэтым легендарным тэатры — як у Новасібірску, так і на яго радзіме, у Мінску?
“Водгукі песняў” Янкі Купалы
Ці ёсць мяжа для дасягненняў творцы? Узрост, калі можна “збіраць камяні”? І так, і не… Ва ўсякім разе народны мастак Беларусі Васіль Шаранговіч, нягледзячы на тое, што ўжо пераступіў 80-гадовую ўзроставую прыступку, не перастае здзіўляць гледача новымі творамі. Магчыма, таму што не ўспрымае паняцце школы як застылую догму, наадварот з узростам дае сабе свабоду творчага палёту. І дзе — у ілюстраванні паэм Янкі Купалы. Здавалася б, усё ужо сказана ім самім, і яго калегамі-мастакамі. “Адвечная песня”, “Яна і я”, “Курган” — літаграфіі Васіля Шаранговіча 1970-х сталі ўжо хрэстаматыйнымі. Але ў канцы 1990-х мастак зноў вярнуўся да ўлюбеных яму вобразаў, але ў новым, экспрэсіўным прачытанні, выкарыстоўваючы тэхніку гуашы і алоўка. Сёння цыкл з 17 новых работ выдатнага беларускага графіка экспануецца ў Дзяржаўным літаратурным музеі Янкі Купалы.
…нават важней за жыццё
Калі пра некага гавораць “ аўтар аднаго твора”, гэта не значыць, што на ягоным рахунку няма больш нічога вартага. Проста адзін верш, песня ці карціна пераважваюць ўсё астатняе са зробленага гэтым творцам на працягу жыцця. І, адпаведна, усё астатняе ўспрымаецца як падрыхтоўчы матэрыял да адного шэдэўра. Славуты рускі жываапісец Аляксандр Іванаў лічыцца аўтарам аднаго палатна, Агінскі — аднаго паланэза, Сервантэс — адной кнігі. Тыя, хто “ў тэме”, ведаюць, што гэта не так, але я кажу пра шырокую грамаду. Са згаданымі творцамі беларускага рэжысёра Валерыя Рубінчыка (1940 — 2011) яднае тая акалічнасць, што ў вачах тае грамады ён рэжысёр аднаго фільма — “Дзікае паляванне караля Стаха”.
Лічы, там пабываў
У мінскім Музеі Максіма Багдановіча праходзіла выстава мастачкі Наталлі Паваляевай. Гэтая экспазіцыя — адлюстраванне яе ўражанняў ад вандровак у Швецыю. У стылістыцы твораў прысутнічаюць матывы народнага мастацтва названай краіны. Выстава называецца “Курбітс па-беларуску, Альбо Швецыя становіцца бліжэй”.
Запішыся ў бібліятэку — атрымай прыз, падай заяўку — выйграй у “Птушыным перапалоху”
Жніво — жнівень, час збіраць ураджай — але і час спяваць песні, чытаць кнігі, сустракацца на канцэртах на вольным летнім паветры і пляскаць у далоні на гарадскіх і вясковых святах. Работнікі ўстановаў культуры і самадзейныя артысты нястомна і без перапынкаў робяць сваю справу, не даюць заставацца землякам без мастацтва, літаратуры і творчасці ў любую пару года.
Таленавіты і непрадказальны
“Вашаму тэатру дадзены гонар адкрыць VIII фестываль “Галасы гісторыі”, прысвечаны 60-годдзю Вялікай Перамогі, спектаклем “Выпадковы вальс”. Такое пасланне з Волагды атрымалі ў Нацыянальным акадэмічным тэатры імя М. Горкага напачатку сакавіка 2005 года. Гонар вялікі, але… спектакль тады яшчэ ўвогуле не існаваў, а я толькі заканчваў яго сцэнарый — п’есай назваць той опус не магу. Запрашэнне было жэстам вялікага даверу і павагі: у 1999-ым на V фестывалі тая ж трупа з вялікім поспехам паказала ў Волагдзе спектакль “У сутонні” паводле Аляксея Дударава. Абодва згаданыя спектаклі паставіў рэжысёр Барыс Луцэнка. І завадатары не сумняваліся, што мінчукі і на VIII фестываль прывязуць нешта незвычайна цікавае. Так у выніку і атрымалася. Бо для тэатральнага свету Расіі Барыс Луцэнка быў —
Паслухаць класіку наўпрост з вуліцы
Віцебская абласная філармонія ўвесь жнівень працягвае канцэрты на адкрытым паветры — ва ўнутраным дворыку будынка. Пра тое, як і калі склалася такая форма, а таксама пра некаторыя падрыхтаваныя артыстамі праграмы мы размаўляем з мастацкім кіраўніком дзяржаўнай канцэртнай установы Уладзімірам БАБАРЫКАМ.
Шукаючы скарбы прадзедаў…
Актывісты Школы фалькларыстаў, што на пачатку бягучага года пачала працаваць пры Гродзенскім раённым культурна-інфармацыйным цэнтры, 30 ліпеня накіраваліся ў этнаграфічную экспедыцыю-вандроўку па Шчучынскім раёне.

Новы нумар

Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"

2016 - Год культуры

Далей
© 2007 - 2020 «Культура». Зроблена ў «Вэбпрофі»