Паважаныя сябры рэдакцыі газеты “Культура”!

№ 33 (1472) 15.08.2020 - 22.08.2020 г

Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі рады сёння Вам выказаць словы падзякі. Няхай гэта сімвалічны жэст, аднак нам важна для Вас гэта зрабіць.

Тэатральны год быў сапраўды няпростым і напружаным, але ў той жа час вельмі прадуктыўным, цікавым і збліжаючым. Нам здаецца, у гэты няпросты час, у які нас пагрузіла пандэмія, тэатр і глядач, тэатр і кожны наш партнёр сталі бліжэйшымі.

Нягледзячы на ўсе перашкоды, РТБД ажыццявіў шэраг падзей, якія былі б немагчымыя без Вас.

Мы вельмі ўдзячны Вам, што напрацягу гэтага сезона Вы былі разам з намі, падтрымлівалі наш тэатр, заставаліся неабыякавымі і спагаднымі.

Спадзяемся на далейшае паспяховае развіццё нашых адносін. А таксама шчыра жадаем Вам і Вашым блізкім росквіту, які палыхае і натхняе, міру, дабарабыту і моцнага здароўя!

Мы заўсёды побач і заўсёды рады бачыць Вас у РТБД.

Да сустрэчы ў “Файным сезоне”!

З павагай, дырэктар РТБД Святлана КАРУКІНА