Нацыянальнае, сучаснае…

№ 32 (1471) 08.08.2020 - 15.08.2020 г

Учора ў сталічным Палацы мастацтва прайшла цырымонія закрыцця Рэспубліканскай выставы “Трыенале сучаснага мастацтва” па выніках Рэспубліканскага конкурсу “Нацыянальная прэмія ў галіне выяўленчага мастацтва” ў 2019 — 2020. На цырымоніі былі агучаны імёны лаўрэатаў.

Намінацыя “Жывапіс” — Алена Шлегель. Квадраптых “Родны алфавіт”.

/i/content/pi/cult/810/17360/2_4.jpg

Намінацыя “Графіка” — Юрый Якавенка (мастак), Аляксандр Ашурка (майстар-друкар). Нізка “Санет”.

Намінацыя “Скульптура” — Вольга Орсік. “Трайняты”.

/i/content/pi/cult/810/17360/2_1.jpg

Намінацыя “Дызайн” — Уладзімір Голубеў. Серыя плакатаў “100_ BAUHAUS_OPERA_100”.

Намінацыя “Актуальнае мастацтва” — Фёдар Шурмялёў, Марына Жвірбля. Кніга “Звяры”.

Намінацыя “Мастацкая фатаграфія” — Вадзім Качан. Нізка “Знікаючыя ўспаміны былога, альбо Малюнкі часу і святла”.

/i/content/pi/cult/810/17360/2_5.jpg

Намінацыя “Манументальнае і манументальна-дэкаратыўнае мастацтва” — Сяргей Аганаў, Вольга Нячай. Помнік Вялікаму князю Літоўскаму Гедыміну ў Лідзе.

/i/content/pi/cult/810/17360/2_2.jpg

Намінацыя “Мастацтвазнаўства і крытыка” — Вольга Лабачэўская. Мастацтвазнаўчая манаграфія “Мастацтва дзеля славы Божай: саламяныя іканапісныя вароты і царкоўна-культавыя прадметы”.

Намінацыя “Творчы дэбют” — Алесь Багданаў. Жывапісны трыпціх “Дыялог з будучым геніем”.

/i/content/pi/cult/810/17360/2_3.jpg

Намінацыя “За ўнёсак у развіццё выяўленчага мастацтва” — Іван Міско. На конкурсе прадстаўлены помнікам Льву Сапегу ў Слоніме ( у суаўтарстве з Уладзімірам Піпіным і Сяргеем Логвінам).

Намінацыя “Мецэнат выяўленчага мастацтва” — Унітарнае прадпрыемства па аказанні паслуг сувязі “А1”.