Адкрылася яна яшчэ ў красавіку і будзе працаваць да канца юбілейнага года. Гэта выстава — вынік супрацоўніцтва Нацыянальнай бібліятэкі з Беларускім дзяржаўным музеем гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. Тут экспануюцца сапраўдныя рэчы з фондаў музея; друкаваныя выданні і выяўленчыя матэрыялы, што належаць бібліятэцы, арыгіналы і копіі ўнікальных дакументаў Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь. Зрабіла ўнёсак у справу і Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь. Падпарадкаваны яму Дзяржаўны музей гісторыі Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь прадаставіў баявы гвардзейскі сцяг і сцяг партызанскай брыгады.
Нацыянальная кінастудыя “Беларусьфільм” паўдзельнічала ў праекце рэчамі, якія скарыстоўваліся на здымках фільмаў пра вайну, а таксама і прынамсі фільмамі.
Мноства артэфактаў распавядаюць пра бесчалавечную сутнасць акупацыйнага рэжыму ў Беларусі і пра маштабы нацыяльнага супраціву акупантам.
Адначасова з праектам, пра які ідзе гаворка, на экспазіцыйных плошчах Нацыянальнай бібліятэкі адбываецца выстава “Лясная песня”, прысвечаная партызанскаму руху ў ягоным баявым і паўсядзённым аспектах.
Падсумоўваючы адзначу, что выстава “Вялікая Перамога” — гэта “дайджэст”, вельмі зручны для гледача. Пра Вялікую Перамогу тут распавядаецца коратка, але ёміста. Вельмі добра, што выстава будзе працаваць увесь юбілейны год. А я б яе і надалей пакінуў…