Падтрымаць акцыю адгукнуліся вядомыя артысты, культурныя і грамадскія дзеячы, журналісты і бізнэсоўцы Беларусі.
Кожны з удзельнікаў па чарзе на працягу двух тыдняў прачытае па адной з частак вядомага рамана, каб паказаць, што мы адзіны народ, мы побач і разам, мы шануем сваю культурную і памятаем гістарычную спадчыну, ганарымся тым, што мы БЕЛАРУСЫ.
Чытанне рамана, якое адбудзецца ў залах Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры, можна глядзець з 13 па 29 красавіка а 16 гадзіне на канале YouTube: https://www.youtube.com/channel/UCsLvZ2XX8Ppuh2uRlfYHbFQ/featured
альбо знайсці ў сацыяльных сетках Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры.
Запрашаем далучацца да нашай анлайн-акцыі, пазначаючы хэштэг:
#чытаем_класіку_разам.