“Святыя абразы”

№ 12 (1451) 21.03.2020 - 27.03.2020 г

Сёння ў Нацыянальным мастацкім музеі адкрываецца выстава рускага і беларускага іканапісу XVIII — XX cтагоддзяў, прымеркаваная да 85-годдзя Мітрапаліта Філарэта, ганаровага Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі. Назва выставы — “Святыя абразы”.

/i/content/pi/cult/790/17013/05.JPGЭкспазіцыя складаецца з твораў, што захоўваюцца ў фондах нашай нацыянальнай скарбніцы. Усяго ў калекцыі музея каля 300 ікон, якія адносяцца да перыяду канца XVII — пачатку XX стагоддзя. Прычым большасць з іх перададзены Нацыянальнаму мастацкаму мытнай службай нашай краіны. Некаторыя творы сабраны музейшчыкамі ў часе экспедыцый 80-х гадоў, а некаторыя паступілі ў музей ад дзяржаўных устаноў і прыватных асоб. У калекцыі дамінуюць іконы, якія з’яўляюцца прадметамі асабістай набажнасці: інакш кажучы, гэтыя абавязковыя атрыбуты жытла верніка.

Усяго экспанатаў каля 60. На іх — выявы Хрыста, Маці Божай, абраных святых. У стылістыцы іканапісу музейнай калекцыі адбіліся традыцыі рускай правінцыі, у межах якой ёсць выяўленчая ўмоўнасць і прыёмы рэалістычнага жывапісу, архаіка і адаптаванае да праваслаўнага канона еўрапейскае барока.