Куфар-радца

№ 38 (856) 20.09.2008 - 26.09.2008 г

выпуск № 9 (21)

Шаноўныя культасветработнікі!
Вітаем вас на старонках “Куфра-радцы”!
Гэтым разам прапануем адзначыць багатыя дажынкі разам з усёй краінай. На старонках “Куфра” ансамбль народнай музыкі “Бяседа” дзень у дзень са штогадовым Рэспубліканскім святам-кірмашом працаўнікоў сяла прадстаўляе прэм’еру песні “Кірмаш гудзе”.
Наш аўтар з горада Горкі Лідзія Андрэева прапануе свой верш, прысвечаны папраўдзе народнаму святу.
Для ўсіх супрацоўнікаў дамоў рамёстваў, а таксама ўдзельнікаў этнаграфічных аб’яднанняў цікавым будзе апытальнік для збору матэрыялаў па сямейнай абраднасці беларусаў, які сёння прысвечаны традыцыям радзін.
Завяршае старонкі нашага “Куфра-радцы” “Шашачная культура”.

Да новых сустрэч!