Назва спектакля шмат у чым сімвалічная. Бо коткі-каты-кацяняты даўно асацыююцца з сакавіцкімі катамі, а тэатр — з домам. А яшчэ тэатр — прытулак для душы. І выратаванне ў самыя складаныя часы. Не толькі таму, што гэта “паралельная рэальнасць”, куды можна схавацца ад нягод, але і таму, што дае магчымасць спыніцца ў збегу падзей, колазвароце жыцця і ўсур’ёз задумацца, а ці правільна мы жывем…