Экспазіцыя адлюстроўвае найперш родныя мясціны творцы. Сядзіба Багушэвічаў у Кушлянах непарыўна звязана з лёсам пісьменніка: тут ён рос, сталеў, тут памёр. Сярод экспанатаў — рэчы сям’і пісьменніка, радавод Багушэвічаў, рарытэтныя выданні твораў і фотаздымкі з маляўнічымі краявідамі кушлянскага кутка, якія не маглі не паўплываць на творчасць пісьменніка.
У мерапрыемстве будуць браць удзел літаратуразнаўцы і даследчыкі Язэп Янушкевіч, Кастусь Цвірка, краязнаўца і складальнік радавода Багушэвічаў Васіль Юрша, архівіст-гісторык Зміцер Юркевіч.
Падчас адкрыцця імпрэзы будуць агучаны ўмовы сумеснай з бібліятэкай № 14 імя Францішка Багушэвіча акцыі “Дудка грае”.