Якім быў шлях да Вялікай Перамогі?

№ 11 (1450) 14.03.2020 - 21.03.2020 г

17 сакавіка ў 11 ў галерэі “Атрыум” (3-ці паверх) Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі пройдзе адкрыццё гісторыка-дакументальнай выстаўкі “Шлях да Перамогі: гістарычныя крыніцы сведчаць”, прымеркаванай да 75-годдзя вызвалення Усходняй Еўропы ад нацызму.

Экспазіцыя складаецца з 30 планшэтаў, якія адлюстроўваюць падзеі тых гадоў. Наведвальнікі выставы азнаёмяцца з фотаздымкамі, дакументамі, фактычнымі дадзенымі, картамі, плакатамі, старонкамі перыядычнага друку, сцягамі, замалёўкамі, узнагароднымі лістамі і іншымі матэрыяламі аб вызваленчым руху Усходняй Еўропы ад нацызму.

Унікальныя матэрыялы, у тым ліку тыя, што доўгі час захоўваюцца пад грыфам “цалкам сакрэтна”, сведчаць аб ходзе баявых дзеянняў, палітыка-маральным стане частак Чырвонай арміі, а таксама аб узаемадзеянні з мясцовымі органамі кіравання па наладжванні інфраструктуры і мірнага жыцця, аб гуманітарнай дапамозе, якая аказвалася савецкімі салдатамі мясцоваму насельніцтву.

Арганізатары выставы — Нацыянальная бібліятэка Беларусі, Пасольства Расійскай Федэрацыі ў Рэспубліцы Беларусь, Расійскае ваенна-гістарычнае таварыства і Фонд “Гісторыя Айчыны” пры ўдзеле Міністэрства культуры Расійскай Федэрацыі і Расійскага ваенна-гістарычнага таварыства.