Узнагароды і падзякі

№ 7 (1446) 15.02.2020 - 22.02.2020 г

Напрыканцы калегіі адбылося ўзнагароджанне работнікаў культуры па выніках іх дзейнасці за 2019 год. Узнагароды Урада краіны ўручыў намеснік Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь Ігар Петрышэнка. Пастанову і распараджэнне падпісаў Прэм’ер-міністр Рэспублікі Беларусь Сяргей Румас.

/i/content/pi/cult/785/16917/5_2.jpgЗа шматгадовую плённую дзейнасць па захаванні і папулярызацыі нацыянальнай гісторыка-культурнай спадчыны, значны ўклад у развіццё музейнай справы Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь узнагароджаная ўстанова “Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь”.

За шматгадовую плённую працу ў дзяржаўных органах, высокі прафесіяналізм, узорнае выкананне службовых абавязкаў Падзяка Прэм’ер-міністра аб’яўленая Скарыне Алегу Аляксандравічу, намесніку начальніка ўпраўлення культуры і народнай творчасці Міністэрства культуры.

За шматгадовую плённую працу, значны ўклад у развіццё міжнацыянальных культурных сувязей і папулярызацыю беларускай культуры за мяжой Падзяка Прэм’ер-міністра аб’яўленая Антоненка Вользе Вітальеўне, дырэктару дзяржаўнай установы культуры змешанага тыпу “Рэспубліканскі цэнтр нацыянальных культур”.

Узнагароды Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь уручыў Міністр культуры Юрый Бондар. За значны асабісты ўклад у развіццё беларускай культуры і мастацтва, захаванне гісторыка-культурнай спадчыны нагрудным знакам Міністэрства культуры “За ўклад у развіццё культуры Беларусі” ўзнагароджаныя Асіпец Аляксандр Уладзіміравіч — артыст-вакаліст, вядучы майстар сцэны Заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь “Беларускі дзяржаўны акадэмічны музычны тэатр”; Вайцянкова Зінаіда Іванаўна - вядучы эканаміст аддзела фінансавай і кадравай палітыкі галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта; Голуб Нона Яўгенаўна — кіраўнік планава-эканамічнага аддзела Нацыянальнай кінастудыі “Беларусьфільм”; Голубева Марта Мікалаеўна — акцёр тэатра і кіно, член Грамадскага аб’яднання “Беларуская гільдыя акцёраў кіно”; Гушча Марына Леанідаўна — загадчык Дома рамёстваў і фальклору Цэнтра традыцыйнай культуры і народнай творчасці Гарадоцкага раёна; Перышч Святлана Васільеўна — начальнік аграслужбы Мемарыяльнага комплексу “Брэсцкая крэпасць-герой”; Рэбкавец Сяргей Рыгоравіч — дырэктар Дзіцячай школы мастацтваў горада Кобрына; Северына Ірына Міхайлаўна — намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Магілёўскай дзіцячай школы мастацтваў № 1; Чалык Святлана Аляксандраўна — начальнік/i/content/pi/cult/785/16917/5_1.jpgаддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Клецкага раённага выканаўчага камітэта; Шалкаплясаў Аляксандр Вячаслававіч — артыст драмы — вядучы майстар сцэны Заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь “Гродзенскі абласны драматычны тэатр”.

За актыўны ўдзел у падрыхтоўцы і правядзенні II Еўрапейскіх гульняў 2019 года Падзяка Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь, старшыні рэспубліканскага арганізацыйнага камітэта па падрыхтоўцы і правядзенні II Еўрапейскіх гульняў 2019 года ў Рэспубліцы Беларусь аб’яўленая Вавілаву Аляксандру Дзмітрыевічу — мастацкаму кіраўніку прадзюсарскага цэнтра “Арт-Мажор” Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў; Гурыновіч Але Мар’янаўне — галоўнаму бухгалтару — начальніку аддзела бухгалтарскага ўліку і справаздачнасці Міністэрства культуры; Дрызе Ірыне Уладзіміраўне — начальніку галоўнага ўпраўлення дзяржаўных спецыяльных культурных мерапрыемстваў і прафесійнага мастацтва Міністэрства культуры; Карабаню Дзмітрыю Пятровічу — галоўнаму інжынеру Беларускай дзяржаўнай філармоніі; Мардусевіч Іне Віктараўне — кансультанту ўпраўлення дзяржаўных спецыяльных культурных мерапрыемстваў галоўнага ўпраўлення дзяржаўных спецыяльных культурных мерапрыемстваў і прафесійнага мастацтва Міністэрства культуры; Шаўчуку Аляксандру Сцяпанавічу — намесніку дырэктара адасобленага структурнага падраздзялення “Белканцэрт” Беларускай дзяржаўнай філармоніі; Юргенсу Сяргею Антонавічу — намесніку генеральнага дырэктара Беларускай дзяржаўнай філармоніі.

На фота: Юрый Бондар віншуе Аляксандра Вавілава, Ігар Петрышэнка ўзнагароджвае Вольгу Антоненка.