Барыс Іванавіч Луцэнка (16 кастрычніка 1937 — 5 лютага 2020)

№ 6 (1445) 08.02.2020 - 15.02.2020 г

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў спачуванне родным і блізкім народнага артыста Беларусі, рэжысёра Барыса Луцэнкі. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага Лідара.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што Барыс Луцэнка быў выдатным рэжысёрам і цудоўным чалавекам. “Сваё жыццё Барыс Іванавіч прысвяціў мастацтву, аддаў яму ўсе душэўныя сілы, іскрамётны талент і невычэрпнае натхненне. Яго работы сталі неад’емнай часткай гісторыі беларускага тэатра і кіно, а творчая і педагагічная дзейнасць — узорам сапраўднага гуманізму і прафесійнага майстэрства, прыкладам служэння высокім ідэалам нацыянальнай культуры”, — гаворыцца ў спачуванні.