“Водная феерыя. Фэнтэзі парк”

№ 5 (1444) 01.02.2020 - 08.02.2020 г

Сёння на арэне Беларускага дзяржаўнага цырка — прэм’ера новай праграмы “Водная феерыя. Фэнтэзі парк”: з 1 лютага па 10 мая яна будзе радаваць дарослых і маленькіх гледачоў, якія акрамя традыцыйных і вельмі разнастайных цыркавых нумароў убачаць сапраўднае шоу фантанаў — сотні водных струменяў паляцяць пад самы купал цырка і нізрынуцца феерычнымі вадаспадамі! І ўсё гэта з бліскучай лазернай інсталяцыяй. Падчас аднаго прадстаўлення будзе выкарыстана 200 тон вады. Яшчэ ў праграме — дрэсіраваныя марскія львы, мядзведзі і малпы, эквілібрысты на трапецыі, акрабаты на батуце, сілавыя атлеты, канешне ж — клоўны! — ды шмат чаго іншага.

/i/content/pi/cult/783/16879/3_4.jpg

Фота Наталлі ОВАД