“І нумар 12…”

№ 5 (1444) 01.02.2020 - 08.02.2020 г

Так былі прадстаўлены Грыбусава Валерыя, Пашкевіч Уладзіслаў — электронны дуэт VAL — на гэтым тыдні ў сценах Белтэлерадыёкампаніі падчас жараб’ёўкі фіналістаў нацыянальнага адбору на “Еўрабачанне-2020”.

/i/content/pi/cult/783/16877/2_2.jpg

Дванаццаць удзельнікаў фінальнага шоу атрымалі свае нумары, пад якімі яны выступяць на гала-канцэрце, што адбудзецца 28 лютага ў здымачным павільёне “Беларусьфільма”.

Прамую трансляцыю з шоу будуць весці тэлеканалы “Беларусь 1” і “Беларусь 24”.

У той жа час стала вядомым, што будучы пераможца нацыяльнага адбору выступіць у першым паўфінале міжнароднага конкурсу ў Ратэрдаме. Ён адбудзецца 12 мая, і канкурэнцыю прадстаўніку Беларусі складуць выканаўцы з 16 краін.

Фота аўтара

Аўтар: Дар’я АМЯЛЬКОВІЧ
аглядальнік газеты "Культура"