Штотыднёвая грамадска-асветнiцкая газета
Выдаецца з кастрычнiка 1991 года
Падземнае сонца транспартных артэрый
Да Дня незалежнасці Беларусі жыхары сталіцы і яе шматлікія госці атрымаюць каштоўны падарунак: плануецца адкрыццё першых чатырох станцый новай лініі метро. Апрача першаснай, чыста транспартнай функцыі, яны будуць мець і дадатковую — эстэтычную. Менавіта пра яе мы плануем распавесці ў цыкле артыкулаў, прысвечаных мастацкаму вобразу тых платформаў і вестыбюляў, па якіх многія з нас неўзабаве пачнуць спяшацца на працу.
Шчорсы Храптовічаў: вяртанне ў часе і прасторы
23 студзеня ў галерэі “Лабірынт” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі адбылася прэзентацыя выставачнага праекта “Вяртанне”, прысвечанага спадчыне графаў Храптовічаў — сядзібе ў Шчорсах Навагрудскага раёна Гродзенскай вобласці. Арганізатарамі праекта “Вяртанне” выступілі Нацыянальная бібліятэка Беларусі і сядзіба-музей “Шчорсы”, размешчаная на тэрыторыі колішняга маёнтка Храптовічаў. Акурат на сродкі ад дзейнасці сядзібы былі выкананыя прадстаўленыя на выставе копіі карцін, што некалі належалі роду Храптовічаў і захоўваліся ў Шчорсах, а сёння знаходзяцца ў Дзяржаўным музеі выяўленчага мастацтва імя А.С. Пушкіна ў Маскве.
Свет без бар’ераў
30 студзеня ў Доме прэсы адбылася ўрачыстая цырымонія ўручэння прэміі “Чалавек безбар’ернага асяроддзя — 2020”. Заснавальнікамі прэміі выступаюць Рэспубліканскі цэнтр нацыянальных культур і Мінская абласная арганізацыя БелТІЗ пры падтрымцы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь.
“І нумар 12…”
Так былі прадстаўлены Грыбусава Валерыя, Пашкевіч Уладзіслаў — электронны дуэт VAL — на гэтым тыдні ў сценах Белтэлерадыёкампаніі падчас жараб’ёўкі фіналістаў нацыянальнага адбору на “Еўрабачанне-2020”.
“Гэта было нядаўна, гэта было даўно…”
“Пасля знятага плана больш натхняльняга выканання вы ад мяне не даможацеся!” — кажа Уладзімір Арлоў пасля каманды “Стоп!” У атачэнні актрысы Валерыі Арланавай і тэлевядучай Ганны Панцялеевай вядомы беларускі рэжысёр выконвае песню “Время кино”. На фартэпіяна — сам аўтар музыкі — Алег Елісеенкаў. На экране бягуць кадры са славутых фільмаў сусветнага і беларускага кіно. Што ж адбываецца? Ва ўтульнай студыі Белтэлерадыёкампаніі на Макаёнка, 9 ідуць здымкі кліпа фінальнай кампазіцыі да праграмы “Кіно маёй краіны”. Папулярная перадача, прымеркаваная да 95-годдзя айчыннага кінематографа, сёлета завяршае свой цыкл на канале “Беларусь 3”.
Марыя Гулегіна: “Беларусь — мой родны дом”
У першы дзень лютага, пасля перапынку амаль у 30 гадоў, на сцэну Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь ізноў выйдзе Марыя Гулегіна — адна з найславуцейшых спявачак свету, найлепшая “Тоска” сучаснасці, і ўвогуле “найлепшае драматычнае сапрана”, як кажуць крытыкі. Яе параўноўваюць з самой Марыяй Калас. Марыя Гулегіна — заслужаная артыстка БССР, грамадзянка Беларусі.
Інклюзіўнае сола для рамёстваў
Мсціслаўская зямля — унікальная. Не толькі драўлянай царкоўнай архітэктурай, не толькі таямнічымі загадкамі Успенскага манастыра ў Пустынках і адмысловай старасвецкай забудовай самога Мсціслава. Тут, амаль на мяжы з Расіяй, па нейкіх невядомых законах нацыянальнай дыялектыкі здолелі захавацца носьбіты традыцыйнага беларускага мастацтва. Праўда пэўныя з іх нават не задумваліся, што працяг справы бацькі і дзеда, маці і бабулі — гэта не проста любімы занятак для душы, а гарантыя яе захавання.
Тыражы вырашаюць усё?
У пазамінулым нумары “К”, у № 3 за 18 студзеня, быў надрукаваны артыкул “Дзе ты, Дзед Барадзед, або Як скласці паліграфічны пазл?” Нагадаю, што ў названым матэрыяле ўздымаліся праблемныя пытанні дзіцячага чытання, у прыватнасці, вялікіх коштаў айчынных кніг у параўнанні з расійскімі, малых тыражоў, нястачы на беларускім кніжным рынку кніг-раскладанак ці кніг-квэстаў, ды многія іншыя.
Юбілей? На радзіме!
Сусветна вядомаму дырыжору Аркадзю БЕРЫНУ споўнілася 75. Для музыканта стала традыцыяй адзначаць свае юбілеі на радзіме. 6 лютага прыхільнікі і сябры маэстра прыйдуць у Беларускую дзяржаўную філармонію, каб павіншаваць яго з гэтай падзеяй.
Ад любові да нянавісці…
У Маладзечне паставілі “Каралеву прыгажосці” Марціна МакДонаха. Навошта? Каб спакусіць недасведчаных назвай? Запрасіць быццам бы на конкурс прыгажунь, а потым “шандарахнуць” смяротным зыходам у непрымірымай вайне між дачкой і маці. Ды ў нас праблем і без таго хапае, каб на іх яшчэ ў тэатры глядзець…
Шчасця многа не бывае?
Суботнім вечарам 25 студзеня, калі грамадскасць традыцыйна адзначала Таццянін дзень, Дзень студэнта і, сёлета, яшчэ і кітайскі новы год, а яўрэі — шабат, артысты і супрацоўнікі Музычнага тэатра не адпачывалі. У іх было сваё свята — прэм’ера мюзікла расійскага кампазітара-класіка Веніяміна Баснера. Дык якое ж “Яўрэйскае шчасце”?
Моцных вам крылаў!
Дзесьці напрыканцы 1970-х нас, студэнтаў, накіравалі ўвесну на сельгасработы. Не на звыклую восеньскую бульбу, а на нарыхтоўкі яловага лапніку на корм жывёлы, якая выйшла з зімы напаўгалоднай. Вось замест вучобы і матляліся з месяц па лясах Гомельшчыны. Не ведаю, наколькі эфектыўнай была тая “барацьба”. Уразіла іншае. Неяк у абед прыехала да нас агітбрыгада з бліжэйшага вясковага клуба. Не памятаю, пра што спявалі і як танчылі дзяўчаты, а вось тое, што сярод перадавікоў корманарыхтовак назвалі яны і маё прозвішча, узрушыла тады надзвычайна. Ёсць парода крылатых людзей, побач з якімі ў цябе таксама пачынаюць вырастаць крылы.
Юлія ШПІЛЕЎСКАЯ: “У мяне ў руках журавель, а не сініца”
“Мне падабаецца такая магія лічбаў і супадзенняў — у 2000-м я прыйшла ў Купалаўскі тэатр, у 2020-м пачаўся мой 20-ты сезон, і як падарунак да дня нараджэння, што быў 17 студзеня, я атрымала пачэснае званне заслужанай артысткі Беларусі”, — гаворыць актрыса і тэлевядучая Юлія Шпілеўская. На пачатку года на адну заслужаную артыстку ў нашай краіне стала болей. І асабліва прадстаўляць яе не трэба — не толькі тэатральнай публіцы, якая, канешне ж, сочыць за спектаклямі і Купалаўскага — роднага для Юліі тэатра, і за пастаноўкамі “Тэрыторыі мюзікла”, у якіх яна іграе і спявае, але і самай шырокай — бо многа гадоў Юлія Шпілеўская літаральна не пакідае экранаў тэлевізараў: вядзе ранішняе шоу на канале СТБ, вядзе вялікія фестывалі, напрыклад, “Славянскі базар у Віцебску”, і гэтак далей. Усмешлівая, пазітыўная, энергічная — такой яе ведаюць тэлегледачы. А тэатральныя ролі, вядома ж, бываюць розныя. Пра сцэну і жыццё мы гутарым з артысткай з нагоды такой прыемнай падзеі.
Як жыве сёння жаночае мастацтва?
Аб гэтым я разважала, выпраўляючыся ў Віцебск, на закрыццё міжнароднай выставы “Дастаткова” ў Музеі Марка Шагала. Было вельмі цікава паглядзець праект і паразмаўляць з яго куратарам Вікторыяй Крупскай, тым больш, назіраючы ў апошнія гады “ўсплёск” жаночых выстаў у мінскім асяродку. Ці ёсць у нас агульная мова? Ды ўвогуле: наколькі “Дастаткова” ўпісаны ў міжнародны кантэкст? Ці ёсць, насамрэч, сучаснае жаночае мастацтва і якое яно? Ды як яго ўспрымае Віцебск?
Ноу-хау ў доме Коласа
Зусім нядаўна знакавая ўстанова Беларусі — Дзяржаўны літаратурны-мемарыяльны музей Якуба Коласа — адзначыла свой 60-гадовы юбілей. Пра юбілейныя ўрачыстасці, ІТ-тэхналогіі, аўдыёгіды, кітайскіх турыстаў, развіццё філіяла “Мікалаеўшчына” ды многае іншае “К” пагутарыла з сённяшнім дырэктарам музея Аляксандрам ХРАМЫМ.
Рэверанс мінулым стагоддзям
Адчуць час з дапамогай мінулых культурных эпох, заглыбіцца ў страчаныя кантэксты, і, дзякуючы гэтаму, зрабіць адкрыццё сучаснасці. Такую магчымасць дае Вялікі навагодні баль у Нацыянальным акадэмічным Вялікім тэатры оперы і балета Рэспублікі Беларусь вось ужо адзінаццаты раз. Раскоша ўбораў расквечвае касцюміраванае шэсце. Пагодлівыя цёплыя дні сёлетняй зімы як нельга лепш пасуюць для настрою танцаў, якія выстрэльваюць фантанам.

Новы нумар

Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"

2016 - Год культуры

Далей
© 2007 - 2020 «Культура». Зроблена ў «Вэбпрофі»