У рабоце турыстычнага форуму бяруць удзел 918 экспанентаў з 165 дзяржаў свету.
Трэці год запар Нацыянальны стэнд прэзентуе наша краіна. Падзея застаецца вядучай у галіне турызму ў рэгіёне і ў свеце ў цэлым. Беларусь прадстаўлена Нацыянальным агенцтвам па турызме, а таксама шэрагам турыстычных аператараў. На адкрыцці стэнда прысутнічаў Пасол Беларусі ў Іспаніі, Пастаянны прадстаўнік нашай краіны пры Сусветнай турыстычнай арганізацыі Павел Пуставы.
Адным з важных элементаў Нацыянальнага стэнда Беларусі стаў Чэмпіянат свету па хакеі з шайбай, які мусіць адбыцца ў 2021 годзе ў нашай краіне і Латвіі. Актыўна прасоўваецца інфармацыя пра “бязвіз”. Наш стэнд выклікае інтарэс у наведвальнікаў выставы — патэнцыяльных замежных турыстаў.
У рамках “FITUR” будуць ладзіцца тэматычныя канферэнцыі, круглыя сталы, дзелавыя сустрэчы і перамовы.