"Куфар-радца" прапануе...

№ 2 (1441) 11.01.2020 - 18.01.2020 г

Прапануем новыя песні беларускіх аўтараў

Девятое мая

/i/content/pi/cult/779/16819/12_1.jpgВершы — Таццяна МУШЫНСКАЯ,

музыка — Яўген КСЯНЕВІЧ

1. Далёкая память пылает как вечный огонь…

Тревожными бликами души спокойные тронь!

А на обелисках друзей дорогих имена.

Навечно взяла их, навечно забрала война.

Припев:

Девятое мая —

Это слёзы и радость победы.

Девятое мая —

Будто эхо минувшей войны.

Девятое мая —

Народ, одолевший все беды.

Девятое мая —

Это радость победной весны.

Девятое мая —

Это радость победной весны.

2. Идут ветераны, и солнце — на их орденах.

Победу добыли! Победу — на все времена.

И счастье — влюблённым, цветущим садам — тишину…

Они победили, они победили войну!

Припев.

3. Идут ветераны… С годами редеют ряды.

Они заслонили весь мир от безмерной беды.

Девятое мая, цветет и сияет весна…

Пусть мир на земле, а солдат догоняет война.

Припев.

/i/content/pi/cult/779/16819/12_2.jpg

 

Малая Радзіма/i/content/pi/cult/779/16819/12_6.jpg

Вершы — Уладзімір МАЗГО,

музыка — Яўген КСЯНЕВІЧ

1. Ад сталіцы за дзясяткі вёрст

Ёсць да болю дарагі куток,

Дзе схіліўся над ракою мост,

Дзе бруіцца радасці выток.

Прыпеў:

У згадках лунаю

Над роднай зямлёю,

Што ўсе называюць

Радзімай малою.

Я памяць паклікаў -

І кажа былое:

Радзімы вялікай

Няма без малое.

2. Зазірнеш, як птах,

за небакрай,

Каб душою занава адчуць:

Адусюль, бадай, у родны край.

Весніх думак выраі лятуць.

Прыпеў.

3. Ранкам ці туманным вечарком

Выйдзеш у расчыненую ціш —

Захлынешся, быццам малаком,

І на крылах шчасця затрымціш.

Прыпеў.

/i/content/pi/cult/779/16819/12_7.jpg

Трэцяга ліпеня/i/content/pi/cult/779/16819/12_3.jpg

Вершы — Валянціна ГІРУЦЬ-РУСАКЕВІЧ,

музыка — Яўген КСЯНЕВІЧ

1. Ідуць гады... На жаль, вас, родныя, ўсё меней,

Каму падзякі словы хочам зноў сказаць

За шчасце ўсіх пасляваенных пакаленняў

У міры жыць, вучыцца, працаваць.

Прыпеў:

Сёння ж лета квітнее ліпамі,

Загаіла зямля мая раны.

То прыміце у дзень трэці ліпеня

Наш удзячны паклон, ветэраны.

За маю Беларусь свабодную

І за шчасце жыцця і міру:

— Дзякуй вам, — гавару я, — родныя! —

Ад усіх пакаленняў, шчыра.

2. У дні, што набліжалі Перамогу,

Удзячнай памяццю усе мы знітаваны,

Ваенную успомнім зноў дарогу,

Яе ахвярам аддадзім пашану.

Прыпеў.

3. І, верыцца, не ўдасца часу замеці

Святую памяць гэту засняжыць —

Перадаецца эстафета нашай памяці

Ад сёння тым, хто заўтра будзе жыць.

Прыпеў.

/i/content/pi/cult/779/16819/12_4.jpg