Штотыднёвая грамадска-асветнiцкая газета
Выдаецца з кастрычнiка 1991 года
Каб не прамахнуцца...
Навагоднія святы і зімовыя канікулы — традыцыйны час тэатральных ранішнікаў. Гэтак жа традыцыйна “К” робіць агляд хаця б некаторых з іх. Падкрэслю, менавіта некаторых, а не амаль усіх. Бо з кожным годам такіх спектакляў, нават уласна ў сталіцы, не ўлічваючы іншыя гарады і мястэчкі, становіцца ўсё больш. Творчыя калектывы не толькі прымяркоўваюць да Калядаў чарговыя прэм’еры і збіраюць разам свой лепшы дзіцячы рэпертуар, але і ствараюць у поўным сэнсе слова “дацкія” спектаклі, дзе слова “навагодні” ўжываецца ў назве. Каб не прамахнуцца, а патрапіць не тое што ў яблычак — на вочы і ў самае сэрца клапатлівых бацькоў. Дый дарослым гледачам-слухачам — усё больш ды больш увагі: калядныя канцэрты, спектаклі, іншыя святочныя праекты…
"Куфар-радца" прапануе...
Прапануем новыя песні беларускіх аўтараў
Калі разганяецца дрымота...
Выстава з такой назвай пачала працаваць у Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў напярэдадні зімовых свят. У 11 залах некалькі асобных праектаў — ад архіўнага відеа і фота з сямейных альбомаў да сучаснага жывапісу — аб’ядналіся ў яркі, насычаны і рознакаляровы калейдаскоп святочнага настрою.
Батлейка ў “Нябёсах”
4 — 5 студзеня ў сталіцы прайшоў VI Калядны фестываль батлеечных і лялечных тэатраў “Нябёсы”, які сабраў удзельнікаў з розных куткоў краіны. Для ўдзелу ў конкурснай праграме, якую ацэньвала прафесійнае журы, былі адабраны 9 калектываў, у тым ліку з Брэста, Віцебска, Міра, Ракава. Яшчэ чатыры склалі гасцявую праграму.
Залатая Горка — Калядныя вечары
2 студзеня ў Мінскім касцёле Найсвяцейшай Тройцы (святога Роха) пачаўся ХХ юбілейны фестываль “Калядныя вечары на Залатой Горцы”. Ён складаецца з сямі дабрачынных канцэртаў і працягнецца да пачатку лютага.
Падарунак пад Стары Новы год
Ганаровы Консул Рэспублікі Беларусь ў горадзе Кальяры (Консульская акруга Аўтаномны рэгіён Сардзінія — Італія) Джузэпе Карбоні паведамляе, што 12 студзеня ў Кальяры адбудзецца канцэрт брэсцкага гурта MAROU. Мерапрыемства прымеркавана да святкавання праваслаўных Каляд і Старога Новага года. Гэта падарунак не толькі для жыхароў Сардзініі, але і для шматлікіх прадстаўнікоў мясцовых постсавецкіх суполак.
Архіўны склон і ўмоўны лад
2019-ы ў беларускай фатаграфіі выдаўся годам працоўным. Энтузіясты, што рухаюць і робяць заўважнай гэту практыку і від мастацтва, усімі праўдамі і няпраўдамі працягвалі рабіць сваю справу, “точачы камень” грамадскай абыякавасці да культурных феноменаў. Стары Новы год падаўся добрай нагодай, каб “завершыць гештальт” і нагадаць найбольш гучныя праекты галоўных інстытуцый нашага фатаграфічнага поля.
Доліна доля
У часе будаўніцтва храма Саграда Фаміліа пад столлю майстэрні Антоніа Гаўдзі, аўтара праекта і кіраўніка работ, шэрагамі віселі гіпсавыя злепкі розных істот, на аснове якіх рабілася скульптурная аздоба будынка. Акурат, як лялькі ў “кішэнях” сцэны лялечнага тэатра. Выглядала гэта даволі сюррэалістычна, нават крыху жудасна, і супрацоўнікі мэтра скардзіліся на няўтульнасць і псіхалагічны дыскамфорт. Гаўдзі на іх скаргі адказваў: “Усе мы лялькі Госпада”. Пры наяўнасці пэўнага жыццёвага досведу з гэтай думкай генія цяжка не пагадзіцца. Сапраўды, калі паводле Шэкспіру “ўвесь свет — тэатр”, дык чым мы не лялькі?
“З цябе атрымаецца майстар!”
Вельмі важна, каб за вашым прафесійным сталеннем сачыў неабыякавы чалавек. Мне, да прыкладу, вельмі пашанцавала. Чытаць нагбом мяне прывучыла маці, а журналістам зрабіў бацька: параіў пайсці працаваць карэспандэнтам, і я пагадзіўся. У пэўных сённяшніх лістах гучыць тэма прафесійнай прадвызначанасці і ролі старэйшых таварышаў у вашым выбары справы на ўсё жыццё. У тым, што гэты выбар шчаслівы, сумнявацца не даводзіцца. Прынамсі, вашы лісты — яскравы таму доказ.
Традыцыя з асаблівым сэнсам
9 студзеня 2020 года ў Палацы Рэспублікі прайшла ўрачыстая цырымонія ўручэння прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь “За духоўнае адраджэнне”, спецыяльнай прэміі дзеячам культуры і мастацтва і прэміі “Беларускі спартыўны Алімп”, паведамляе афіцыйны сайт Кіраўніка дзяржавы. На гэтым грандыёзным мерапрыемстве Аляксандр Лукашэнка, у прыватнасці, сказаў:
Асвета для кожнага
Прэміяй Прэзідэнта Беларусі адзначаны протаіерэй Іаан (Іван) Аляксандравіч Харашэвіч, настаяцель храма святой роўнаапостальнай Марыі Магдаліны горада Мінска. Узнагарода была ўручана за значны ўклад ва ўмацаванне ідэй міласэрнасці і арганізацыю работы Дома духоўнай асветы.
Клопат пра жывых і памяць пра палеглых
Прэмія Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь “За духоўнае адраджэнне” прысуджана Беларускаму грамадскаму аб’яднанню ветэранаў (БГАВ) — за актыўную гуманітарную дзейнасць па аказанні дапамогі ветэранам і ўвекавечанне памяці аб Вялікай Айчыннай вайне.
Світанак унікальнага “Бярэсця”
Прэмія Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь “За духоўнае адраджэнне” прысуджана калектыву філіяла ўстановы культуры “Брэсцкі абласны краязнаўчы музей” — археалагічнага музея “Бярэсце”, за актыўную дзейнасць па захаванні нацыянальнага культурнага здабытку і стварэнне абноўленай экспазіцыі філіяла.
Атлас у храналогіі падзей
Аўтарскі калектыў у складзе акадэміка-сакратара аддзялення гуманітарных навук і мастацтваў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Аляксандра Кавалені, галоўнага рэдактара РУП “Белкартаграфія” Галіны Ляхавай і дырэктара Беларускага навукова-даследчага цэнтра электроннай дакументацыі Вячаслава Насевіча ўзнагароджаны прэміяй Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь “За духоўнае адраджэнне” за стварэнне фундаментальнага картаграфічнага выдання — “Вялікага гістарычнага атласа Беларусі”.
Мастацкасць тэлеэкрана
Спецыяльнай прэміяй Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь узнагароджаная Нацыянальная дзяржаўная тэлерадыёкампанія — за рэалізацыю творчых праектаў, якія пазітыўна прадстаўляюць нацыянальную культуру ў Рэспубліцы Беларусь і за мяжой, а таксама за значны ўклад у выхаванне творчай моладзі.
Рэжысура II Еўрапейскіх: “на выдатна!”
Рэжысёр і ўсе чальцы пастаноўчай каманды — прафесіі “нябачныя”. Асабліва калі гэта тычыцца не тэатра ці кіно, а разнастайных канцэртных праграм, урачыста-святочных мерапрыемстваў. Таму высокая ўзнагарода за падрыхтоўку і правядзенне цырымоніі адкрыцця ІІ Еўрапейскіх гульняў прыемна ўдвая.
Авангард, які стаў класікай
Калектыў установы культуры “Музей “Віцебскі цэнтр сучаснага мастацтва” ўзнагароджаны Спецыяльнай прэміяй Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь за стварэнне экспазіцыі Музея гісторыі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча і правядзенне маштабных выставачных праектаў “Восіп Цадкін. Вяртанне” і “Аляксандр Родчанка. Фатаграфія з ВХУТЕМАСа”.
Рыхтуюцца да будучыні, не забываючыся на мінулае
Спецыяльнай прэміяй Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь адзначаны ваенна-патрыятычны цэнтр спецыяльнай падрыхтоўкі дапрызыўнай моладзі “Скіф” — за значны ўклад у патрыятычнае выхаванне моладзі, рэалізацыю культурных праектаў па фарміраванні экспазіцыі Музея гісторыі паветрана-дэсантных войск і спецназа імя В.Ф. Маргелава і правядзенне мерапрыемстваў, прысвечаных дзяржаўным святам і памятным датам.
Хроніка катастрофы: не толькі факты
Пра трагедыі Другой сусветнай напісана і знята ўжо шмат. Але чым далей па часе, тым болей жудасці акупацыйнага рэжыму падаюцца нам нейкімі адстароненымі і несувымернымі нашаму досведу сюжэтамі — як быццам усё гэта адбывалася зусім не на тых вуліцах, па якіх мы ходзім. Стваральнікі дакументальнага цыкла “Хроніка Мінскага гета”, які атрымаў спецыяльную прэмію Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва, ставілі перад сабой задачу аднавіць эмацыйную вастрыню ўспрыняцця тых падзей. Пра іх распавядаецца ад імя непасрэдных сведак — прычым не толькі тых, каму пашчасціла выжыць.
Каларыт незвычайных праектаў
За значны ўклад у развіццё народнай творчасці і рэалізацыю праекта “Іўеўскі каларыт” прэміяй адзначаны калектыў Іўеўскага цэнтра культуры і вольнага часу, якім кіруе Святлана Ракець. За мінулы год ва ўстанове наладжана амаль тры з паловай тысячы мерапрыемстваў. У 98 клубных фармаваннях працуюць 1268 дарослых і дзяцей. Спецпрэмію можна было ўжо даваць за тое, што цягам 11 гадоў установа рэалізуе культурна-турыстычны праект “Сядзіба дзеда Зімніка і бабы Завірухі”. Сядзібу наведала 52 тысячы турыстаў. Але ў творчай скарбонцы цэнтра і апрача гэтага ёсць яшчэ сёе-тое. Пра “сёе-тое” — і размова.
Ад харавой асамблеі да карнавалу
Калектыў Брэсцкага гарадскога цэнтра культуры адзначаны за важкія дасягненні ў развіцці аматарскай мастацкай творчасці, за правядзенне маштабных акцый з нагоды тысячагоддзя Брэста і за рэалізацыю праграмы “Брэст — культурная сталіца Садружнасці — 2019”.
Унёсак у сцвярджэнне духоўнасці
Спецыяльнай прэміяй Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь адзначаны за мазаічнае афармленне алтарнай часткі сталічнага храма-помніка ў гонар Усіх Святых аўтарскі калектыў у складзе дацэнта кафедры манументальна-дэкаратыўнага мастацтва Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў Дзяніса Чубукова, майстра вытворчага навучання гэтай жа кафедры Кірылы Орсіка і сябры Беларускага саюза мастакоў Аляўціны Башкатавай.
Філасофія жыцця пад назовам “Дударыкі”
Сталічнай гімназіі № 14 пашанцавала: у яе сценах у 1970 годзе нарадзіўся і працягвае з гонарам існаваць заслужаны аматарскі калектыў — фальклорны гурт “Дударыкі”. Прыдумаў яго Дзмітрый Равенскі, заслужаны дзеяч культуры нашай краіны, выдатнік адукацыі. Я шмат пісаў пра ансамбль і яго кіраўніка. Зразумеў, што філасофія любові да Радзімы ў Дзмітрыя Дзмітрыевіча адмысловая: шлях да Беларусі палягае праз яе народнае мастацтва. І гэтае мастацтва трэба не толькі ведаць, неабходна яго мацаваць усімі творчымі сіламі. “Дударыкі” гэтым і займаюцца.
Што там — за Віцебскай кальцавой?..
Са спартсменамі так здараецца: здавалася б, чалавек сілу ў сабе адчувае неймаверную, на трэніроўках сябе не шкадуе, ёсць жаданне перамагчы ўсіх, новы рэкорд усталяваць, але ўпіраецца ў нешта і ўсё — далей ніяк: ні наступнай вышыні, ні заходу на скачок, ні вырашальнага мяча ў вароты суперніка. Пры маім знаёмстве з чарговымі ўстановамі культуры віцебскага рэгіёна ў мяне часам узнікалі такія асацыяцыі. Працуюць у іх людзі на сумленне, прыдумляюць неардынарныя праекты, аднак існуюць абставіны, пераадолець якія вельмі цяжка. А ў аграгарадку Тулава не здаюцца…
Антоній Тызенгаўз вяртаецца ў Паставы
27 снежня ў Паставах Віцебскай вобласці адбылося ўрачыстае адкрыццё помніка Антонію Тызенгаўзу, прымеркаванае да 610-годдзя першай згадкі горада.
Васіль Быкаў. Дома
На доме, у якім жыў пісьменнік, усталююць мемарыяльную дошку. Пра запланаванае з’яўленне памятнага знака, прысвечанага беларускаму класіку, распавёў дырэктар Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры Міхаіл Рыбакоў. Гэта адбылося падчас адкрыцця літаратурна-дакументальнай экспазіцыі “Васіль Быкаў: доўгая дарога дадому”, якая пачала сваю работу ў Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны.
Гістарычныя карты яднаюць народы
Як мы ўжо інфармавалі, 19 снежня ў Мірскім замку адбылося ўрачыстае адкрыццё міжнароднай выставы гістарычных карт “Аб’ядноўваючы прастору і час: беларускія землі на картах XVI — XVIII стст.”, якая з’яўляецца сумесным праектам Музея “Замкавы комплекс “Мір”, Нацыянальнага музея гістарычных карт і кніг (Румынія), Нацыянальнага гісторыка-культурнага музея-запаведніка “Нясвіж”, Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь, Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і калекцыянера Ігара Сурмачэўскага. Выстава праводзіцца ў рамках праекта па расшырэнні прафесійных кантактаў паміж грамадзянамі Беларусі і Еўрапейскага Саюза Most і пры падтрымцы пасольства Рэспублікі Беларусь у Румыніі.
Рывок з нізкага старту
Для новай кінастудыі выдзелілі вялікую тэрыторыю паміж паркам Чалюскінцаў і абсерваторыяй. Закладваюцца падмуркі пад будынкі адміністрацыйнага корпуса, пад склады касцюмаў, рэквізіту, мэблі, зброі, пад цэхі асвятляльнай апаратуры і апрацоўкі стужкі, пад гаражы спецтранспарту і майстэрні. І галоўнае — пад тры здымачныя павільёны рознай плошчы. Аднак улазіны будуць яшчэ няхутка: толькі ў 1960-м. А пакуль ідзе будаўніцтва, студыя па-ранейшаму месціцца ў ЧК — Чырвоным касцёле. Там у адзіным павільёне ставяць невялікія дэкарацыі. Але колькасць карцін расце, і гэтых плошчаў катастрафічна не стае.
Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by

Новы нумар

Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"

© 2007 - 2024 «Культура». Зроблена ў «Вэбпрофі»