Клопат пра жывых і памяць пра палеглых

№ 2 (1441) 11.01.2020 - 18.01.2020 г

Прэмія Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь “За духоўнае адраджэнне” прысуджана Беларускаму грамадскаму аб’яднанню ветэранаў (БГАВ) — за актыўную гуманітарную дзейнасць па аказанні дапамогі ветэранам і ўвекавечанне памяці аб Вялікай Айчыннай вайне.

/i/content/pi/cult/779/16799/2_2jpg.jpgАб’яднанне дзейнічае з 1987 года і сёння налічвае ў сваіх шэрагах каля двух мільёнаў ветэранаў вайны і працы. Распавядае першы намеснік кіраўніка БГАВ Юрый Луцык:

— Сярод асноўных накірункаў дзейнасці аб’яднання — дапамога ветэранам, абследаванне ўмоў пражывання адзінокіх ветэранаў, якое праводзіцца ва ўзаемадзеянні з органамі мясцовай улады і сацыяльнай абароны. Аб’яднанне выступае адным з арганізатараў мітынгаў-рэквіемаў у мемарыяльных комплексах “Брэсцкая крэпасць” і “Буйніцкае поле”, а таксама ля мемарыяла “Курган сяброўства” на мяжы Беларусі, Расіі і Латвіі, дзе адбываюцца міжнародныя сустрэчы. Цягам года ветэранская арганізацыя правяла больш за 30 тысяч/i/content/pi/cult/779/16799/2_3.jpgінфармацыйных гадзін, круглых сталоў, семінараў, сустрэч і сумесных адзначэнняў памятных дат.

Актыўна развіваецца міжнароднае супрацоўніцтва — у 2019 годзе Беларускае грамадскае аб’яднанне ветэранаў наведвалі дэлегацыі з Расіі, Казахстана, Эстоніі, В’етнама, пры ўдзеле арганізацыі адбыўся міжнародны аўтапрабег. БГАВ таксама ўваходзіць у склад Садружнасці грамадскіх арганізацый ветэранаў незалежных дзяржаў.

Вялікую ўвагу аб’яднанне надае захаванню памяці аб воінах Вялікай Айчыннай вайны. Сумесна з Федэрацыяй прафсаюзаў Беларусі і Беларускім рэспубліканскім саюзам моладзі была арганізавана работа па добраўпарадкаванні больш за 10 тысяч мемарыялаў і месцаў воінскіх пахаванняў. Удзельнічае аб’яднанне і ў пошукавай рабоце, высвятленні імёнаў палеглых воінаў. Такая ініцыятыва як ніколі актуальная напярэдадні святкавання 75-годдзя Перамогі, якое чакае нас сёлета.

На здымку: прадстаўнікі кіраўніцтва аб’яднання падчас з’езда Садружнасці грамадскіх арганізацый ветэранаў незалежных дзяржаў у Маскве