Наша кіно: гісторыя і перспектывы

№ 49 (1436) 07.12.2019 - 14.12.2019 г

11 — 12 снежня ў Цэнтры даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі пройдзе навукова-практычная канферэнцыя “95 гадоў беларускаму кіно: гісторыя, сучаснасць, перспектывы”.

На мерапрыемстве будуць узняты праблемы сучаснага кінематографа і вызначаны шляхі іх вырашэння. Гаворка пойдзе пра дзяржпадтрымку і прыцягненне спонсараў, падрыхтоўку маладых кадраў і прыцягненне асігнаванняў для прасоўвання карцін. Плануецца абмеркаванне прапарцыянальнасці ў развіцці асобных сегментаў кінагаліны, спосабаў работы з падрастаючым пакаленнем, павышэння канкурэнтаздольнасці мала- і сярэднебюджэтнага кіно ды якасці сцэнарыяў нацыянальных фільмаў.

Арганізатары канферэнцыі — Нацыянальная акадэмія навук, Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры, міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Нацыянальная кінастудыя “Беларусьфільм”.