Штотыднёвая грамадска-асветнiцкая газета
Выдаецца з кастрычнiка 1991 года
Першая біенале на Беларусі
Адзін з самых вядомых і аўтарытэтных форумаў сусветнага мастацтва — Венецыянская біенале — быў упершыню праведзены ў 1895 годзе. У пачатку ХХІ стагоддзя такая форма буйнога мастацкага фестывалю-конкурсу дабралася і да Расіі.І, нарэшце, біенале — у Мінску!
Стратэгічная лінія патрабаванняў
Прэзідэнт краіны Аляксандр Лукашэнка ў час наведвання 12 верасня шматзальнага кінатэатра “Беларусь” вызначыў стратэгію развіцця нацыянальнай кінаіндустрыі. Яе “тры кіты” — якасць, запатрабаванасць, самаакупнасць…
Сэт з вясковым каларытам
На Міншчыне пытанне, як дыскатэкі з просценькай пляцоўкі для танцаў ператварыць у цікавы культурны аб’ект, пачалі вырашаць яшчэ чатыры гады таму з дапамогай арыгінальнай абласной праграмы “Дыскатэка”. Яна прадугледжвала паляпшэнне матэрыяльнай базы клубаў і дамоў культуры, сур’ёзную распрацоўку тэматычных дыскатэк. Абласны конкурс дзі-джэяў, што прайшоў у 2005 годзе ў Барысаве, паказаў, што праграма трапіла “ў яблычак”: разнапланавыя шоу прыйшліся даспадобы моладзі, і нават праліўны дождж у той год не змог разагнаць зацікаўленую публіку каля галоўнай конкурснай эстрады.
Прайм-тайм: перайсці FM-Рубікон
На мінулым тыдні лічба “75” ізноў сустракалася ў медыяпрасторы часцей за іншыя. Журналісты, блогеры і наведвальнікі інтэрнет-форумаў актыўна абмяркоўвалі новаўвядзенні, датычныя прысутнасці айчыннай музыкі на FM-хвалях: з 15 верасня 75-працэнтная норма становіцца абавязковай у прайм-тайм. Таму “хітрыкі”, на якія ішлі некаторыя станцыі, ствараючы для беларускіх песень рэзервацыю ў начным эфіры, застаюцца ў мінулым. А вось дэталі і каментарыі наконт гэтай ініцыятывы ў розных крыніцах сустракаюцца самыя разнастайныя. Таму бурлівыя эмоцыі часцяком грунтуюцца на фактах, якія не зусім адпавядаюць рэчаіснасці. Адзіным слушным выйсцем у гэтай сітуацыі падалося пачуць адказы на пытанні адносна эфірных інавацый непасрэдна “з першых вуснаў” — ад намесніка міністра інфармацыі Рэспублікі Беларусь Аляксандра СЛАБАДЧУКА.
Рамонт у стылі мадэрн. Жывапісная гісторыя мінскага Свята-Петрапаўлаўскага сабора
Жоўтая царква, Кацярынінская царква, Свята-Петрапаўлаўскі сабор — так у розныя часы называўся адзін з самых старажытных мінскіх храмаў, які з’яўляецца адной з архітэктурных дамінант вуліцы Няміга. Будынак сабора — гісторыка-культурная каштоўнасць Рэспублікі Беларусь і знаходзіцца пад абаронай дзяржавы. Ён узведзены пры Петрапаўлаўскiм мужчынскiм манастыры, узнiкненне якога датуецца 1611 годам, i на працягу ўсяго свайго iснавання адчуваў уплыў мастацкiх i культурных плыняў, што панавалі на беларускіх землях. Сёння тут вядуцца аднаўленчыя работы, але сярод гараджан існуе думка, што рэстаўратары, якія ўжо 17 гадоў працуюць у храме, толькі і робяць, што замінаюць людзям маліцца бясконцым пылам, шумам. А рыштаванні і наогул загароджваюць палову прасторы сабора...
Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by

Новы нумар

Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"

© 2007 - 2024 «Культура». Зроблена ў «Вэбпрофі»