Як падтрымліваюць моладзь?

№ 47 (1434) 23.11.2019 - 30.11.2019 г

У Беларусі рэалізуецца сістэма мер па выяўленні і рэалізацыі інтэлектуальнага і творчага патэнцыялу моладзі. Дзяржава намагаецца падтрымліваць адораных маладых людзей, каб забяспечыць пераемнасць навуковых і культурных традыцый. Аб тым, якая работа праводзіцца ў гэтым напрамку, распавялі прадстаўнікі міністэрстваў адукацыі і культуры, Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі на прэс-канферэнцыі “Падтрымка адоранай і таленавітай моладзі ў Беларусі”, якая прайшла 19 лістапада ў прэс-цэнтры БЕЛТА.

/i/content/pi/cult/772/16677/020.JPGПрынамсі пра тое, як дзяржава падтрымлівае таленавітую і адораную моладзь, распавяла кансультант упраўлення мастацтваў галоўнага ўпраўлення дзяржаўных спецыяльных культурных мерапрыемстваў і прафесійнага мастацтва Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь Людміла Манакова:

— У банк даных уключаецца інфармацыя аб лаўрэатах, стыпендыятах і дыпламантах спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусі па падтрымцы таленавітай моладзі, а таксама аб асобах, якія з’яўляюцца пераможцамі і прызёрамі міжнародных і рэспубліканскіх мастацкіх і творчых мерапрыемстваў, спаборніцтваў, тэле- і радыёпраектаў. За 23 гады існавання спецыяльнага фонду Прэзідэнта РБ лаўрэатамі, стыпендыятамі і дыпламантамі фонду сталі больш за 4 тысячы чалавек і 286 калектываў. У тым ліку ў 2018 годзе — першай палове 2019-га заахвочванні атрымалі 254 чалавекі і 15 калектываў. Лаўрэаты спецыяльнага фонду з годнасцю прадстаўляюць нашу рэспубліку на міжнародным узроўні. Сярод дасягненняў нашай моладзі ў апошнія гады — выступы на “Славянскім базары ў Віцебску”, удзел у конкурсе оперных спевакоў “Апералія”, конкурсе маладых піяністаў Grand Piano Competition у Расіі, міжнародным конкурсе акардэаністаў у Літве і іншых прэстыжных мерапрыемствах.