Пайшоў з жыцця фатограф Аляксандр Угляніца

№ 47 (1434) 23.11.2019 - 30.11.2019 г

Мастак з адметным візуальным стылем і мысленнем, дызайнер, выбітны прадстаўнік Мінскай школы фатаграфіі сышоў ад нас 18 лістапада.

/i/content/pi/cult/772/16665/_opt.jpegАляксандр Угляніца ўвайшоў у гісторыю беларускай фатаграфіі як удзельнік творчай групы МЕТА. Аб’яднанне, створанае ў 1980-я, злучала трох фатографаў — Аляксандра Угляніцу, Віктара Каленіка і Аляксея Труфанава, і лічылася і лічыцца адной з самых наватарскіх суполак сярод мінскіх фатографаў. Творы ўдзельнікаў МЕТА вылучаліся смелым і нетрывіяльным падыходам да прадмета здымак, нечаканай эстэтыкай; візуальныя пошукі аўтараў перагукаліся са слыннымі выявамі сусветнавядомых фатографаў і адначасова былі ўкаранены ў лакальны асяродак, ні да чога не падобныя.

Ігар Лебедзеў, куратар і даследчык Дзяржаўнага музейна-выставачнага цэнтра РОСФОТО ў Санкт-Пецярбургу, дзе знаходзіцца калекцыя Мінскай школы фатаграфіі, вылучае ўдзельнікаў META як самых творча разняволеных і наватарскіх.

Шчырыя спачуванні родным і сябрам фатографа. Мастацкі свет страціў выбітнага мастака, творы якога чакаюць сваіх даследчыкаў.

Дар'я АМЯЛЬКОВІЧ