“Метык”

№ 36 (854) 06.09.2008 - 12.09.2008 г

У Барысаве здымаецца новы фільм

 /i/content/pi/cult/173/1664/Metyk.jpg

На кінастудыі Беларусьфільмідуць здымкі фільма Метыкпа сцэнарыі акцёра і пісьменніка Анатоля Жука. Мы заспелі здымачную групу ў вёсцы Вялікае Стахава, што пад Барысавам. На сялянскім падвор’і мітусіліся артысты, асістэнты, памочнікі. Аператар Дзмітрый Рудзь з асістэнтамі ўстанаўліваў кінакамеру, асвятляльнікі цягнулі электрычныя правады да кінапражэктараў, рэжысёр Віталь Дудзін працаваў з акцёрамі.
— Уяві, што ты абяссілела. Усё, няма ў цябе сіл, і ўсё вакол разбурана, — тлумачыў ён Паліне Сыркінай, выканаўцы ролі Ганны.
Побач стаяў Капітан — артыст Аляксандр Суцкавер і Дзяніс — Андрэй Сенькін.
— Цішыня! Падрыхтаваліся! Матор!
Звыклая каманда рэжысёра. Здымалі чарговы дубль.
Сцэнарыст Анатоль Жук — заслужаны артыст Беларусі, працуе ў трупе ТЮГа:
— Метык — гэта памяньшальна-ласкавае слова ад імя Мечыслаў. Націск у Метыку патрэбна ставіць на першы склад. Мая прапанова: назваць фільм — “Тыя, што ляцяць на агонь”.
Дзеянне фільма адбываецца ў Заходняй Беларусі ў пасляваенны час. У вёску прыязджае хлопчык-суворавец, у якога ў час вайны забілі бацьку і маці. Ён не бачыў, як гэта адбывалася, і спрабуе зразумець учынкі дарослых.
У партфелі кінастудыі ляжыць кінасцэнарый Анатоля Жука “За любоў — любоўю, альбо Адны”. Кінасцэнарый — пераможца Рэспубліканскага конкурсу. Мяркуецца, што здымкі пачнуцца ў 2009 годзе.
А пакуль здымаецца фільм “Метык”. 9 верасня ў Палацы прафсаюзаў здымаюць баль сувораўцаў — заключную сцэну фільма.

Юрый ІВАНОЎ
Фота аўтара