Напоўніць ХХІ-ае казкамі!

№ 36 (854) 06.09.2008 - 12.09.2008 г

У кабінеце Раісы БАРАВІКОВАЙ жыве... Дзяцінства. Так-так, і я на пачатку не паверыла. Як гэта можа быць, калі яна — сучасная жанчына, паспяховая і духоўна сталая паэтэса? Але…

 /i/content/pi/cult/173/1655/Napounic.jpg

— Гэта, мусіць, ХХІ стагоддзе… Толькі любоў можа ўратаваць усіх нас сёння. А хто любіць мацней за ўсіх? Дзеці… І я падумала, як мне адгукнуцца на гэты дзіцячы позірк у наша дарослае, паўсядзённае жыццё… Казкай, фантастычнай гісторыяй, якія дадуць алегорыі, роздум, палёт. Ці заменіць для сучасных дзяцей кніга камп’ютэр, Інтэрнет?.. Мо і не, але ж дакладна дазволіць ім пабыць дзецьмі даўжэй. Ужо дзеля таго, каб захацелася палюбіць Радзіму, прыроду, вершы, прозу. Бачыце, я сама паэтэса, а стала пісаць прозу — фантастычныя казкі для дзяцей.

— Цікава, а якая з незвычайных гісторый найбольш упадабана самой казачніцай?

— Кніжка “Казкі з гербарыя” — адна з маіх любімых. Там ёсць прадмова, эцюд пра адну з найпрасцейшых раслін — эспаруэт пясчаны… Найпрасцейшая, але і яна ў казцы таксама просіць любові. Што да мяне, дык калі ёсць кніжка, дык ёсць і надзея, што маленькі чалавек успрыме распаведзенае. А затым дадасць і свае пачуцці пасля таго, што прачытаў у творы…

— Ці не пашкадавалі вы, што сталі празаікам?

— Наадварот, бо усялякая проза для дзяцей — вершы! Цяпер наспеў такі час, калі не толькі я, але і мноства паэтаў усвядомілі гэта.

— Ведаю, што вы атрымалі прэмію Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі. Ці не за казкі для дзяцей?

— Так! Вельмі шчодрая падзяка за маё слова. Гэта за “Казкі старога астранаўта”. Там я распавядаю пра касмічнае падарожжа беларусаў. Здзівілася, што акурат тады, калі пісала казку пра космас, нашы запусцілі “БЕЛКУ”… Але, мусіць, галоўнае: веру, што ўсё — наперадзе!
У Дзень беларускага пісьменства Раісе Баравіковай уручаецца прэмія Саюза пісьменнікаў Беларусі за кнігу вершаў “Дрэва для райскай птушкі” (з серыі “Залатое пяро”), якая была прызнана кнігай года.

Вольга ЯГОРАВА
Фота Юрыя ІВАНОВА