Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь паведаміла

№ 36 (1423) 07.09.2019 - 13.09.2019 г

Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь паведаміла, што 5 верасня Аляксандр Лукашэнка падпісаў распараджэнне, згодна з якім Фонд Прэзідэнта па падтрымцы культуры і мастацтва выдаткуе фінансаванне для рэалізацыі шасці культурных праектаў дзеля захавання помнікаў архітэктуры і гісторыі, пашырэння іх турыстычнага патэнцыялу.

Грошы будуць выдаткаваны на аднаўленне радавой сядзібы Напалеона Орды ва ўрочашчы Чырвоны Двор Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці, на стварэнне экспазіцыі Музея беларускай маляванкі на базе гісторыка-культурнага музея-запаведніка “Заславль”. Яшчэ мяркуецца закансерваваць касцёл у Мсціслаўлі, зрабіць кансервацыю і фрагментарную рэстаўрацыю замка ў Гальшанах, рэстаўрацыю часоўні-пахавання князёў Паскевічаў у Гомелі і адслоенага жывапісу XVIII — XIX стагоддзяў Спаса-Праабражэнскай царквы ў Полацку.