Старт фотавернісажу

№ 32 (850) 09.08.2008 - 15.08.2008 г

4 жніўня ў Міністэрстве інфармацыі Рэспублікі Беларусь адкрылася выстаўка лепшых работ фотакарэспандэнтаў Беларускага тэлеграфнага агенцтва пад назвай “Беларусь спартыўная”. Фотавернісаж прымеркаваны да абвешчанага ў краіне Года здароўя і адкрыцця Алімпійскіх гульняў у Пекіне.

 /i/content/pi/cult/172/1644/Fotavernisazh..jpg
Праз прадстаўленыя работы фотакарэспандэнты БелТА Аляксандр Хітроў, Наталля Аблажэй, Генадзь Жынкоў, Віктар Талочка, Мікалай Пятроў, Алег Файніцкі, Сяргей Халадзілін, Генадзь Сямёнаў, Уладзімір Чаберкус, Аляксандр Дзідзевіч, Леанід Шчаглоў і Максім Гучак, чые імёны і здымкі добра вядомы і чытачам “К”, намагаліся перадаць шматграннасць і непаўторнасць спартыўнага свету. Праз аб’ектыў яны імкнуліся данесці эмоцыі, запал і азарт, што спадарожнічаюць разнастайным спаборніцтвам.
На здымках адлюстраваны знакамітыя спартсмены, чые дасягненні на сусветнай спартыўнай арэне неаднойчы ўслаўлялі гонар Беларусі: Кацярына Карстэн, Юлія Несцярэнка, Яніна Карольчык, Эліна Зверава, Ігар Макараў, Іван Ціхан, Надзея Астапчук, Андрэй Рыбакоў... Багата момантаў тых спаборніцтваў засведчана на фота майстроў БелТА, што праводзяцца пад патранатам Прэзідэнцкага спартыўнага клуба.Віншуем калег з фотавернісажам і спадзяёмся, што нагодай для новай выстаўкі стануць поспехі беларусаў на Алімпійскіх гульнях у Пекіне.

Ул. інф.
На здымку: (злева направа) міністр інфармацыі Рэспублікі Беларусь Уладзімір Русакевіч, першы намеснік міністра спорту і турызму Рэспублікі Беларусь Уладзімір Аляшкевіч, алімпійскі чэмпіёнпа біятлоне Сяргей Булыгін, генеральны дырэктар БелТА Дзмітрый Жук.
Фота Юрыя ІВАНОВА