“У нас ёсць усё для нармальнай творчай працы, — дадала Святлана Аляксандраўна. — На першым паверсе знаходзяцца глядзельная зала на 300 месцаў, рабочыя кабінеты, цэнтр традыцыйнай культуры і рамёстваў, на другім — танцавальная зала, памяшканне народнага тэатра і пакоі для працы”.
Усе кантрольныя паказчыкі ўстанова выконвае, мае ў сваёй структуры адзінаццаць сельскіх аддзелаў (СДК і СК). Кожны аграгарадок прыдумаў і ажыццявіў сваё брэндавае мерапрыемства. “К” пісала пра Морынскую Залатую рыбку і Грыбную феерыю ў Юрацішках. Спіс адмысловых акцый можна доўжыць і доўжыць. А методыкай сілкуюць сельскіх калег супрацоўнікі Іўеўскага Цэнтра культуры і вольнага часу.
Кіраўніку дзяржавы спадабалася і матэрыяльная база. У 2002 годзе праведзена карэнная рэканструкцыя ЦКіД. А летась, напярэдадні абласных дажынак, з абласнога бюджэту былі выдаткаваны сродкі на бягучае абнаўленне Цэнтра культуры. Тады адрамантавалі фае, танцавальную залу, калідоры, механіку сцэны. Набыта было і светлавое абсталяванне.
Аляксандр Лукашэнка паглядзеў сцэну са спектакля мясцовага тэатральнага калектыву, выступленне народнага ансамбля “Чабарок”, пацікавіўся дзейнасцю рамеснікаў, пагаварыў з работнікамі культуры, выказаў упэўненасць, што духоўнае і матэрыяльнае ў Іўі будзе па-гаспадарску захавана і надалей.