На падставе артыкула 249 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь пастанавіла:

№ 28 (1415) 13.07.2019 - 20.07.2019 г

На падставе артыкула 249 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь пастанавіла:

за значны ўклад у развіццё беларускай нацыянальнай культуры, папулярызацыю нацыянальных культурных традыцый, адпаведны мастацкі ўзровень і творчыя паказчыкі прысвоіць званне Заслужанага аматарскага калектыву Рэспублікі Беларусь народнаму ансамблю танца “Пінская шляхта” Пінскага дзяржаўнага каледжа мастацтваў.

А таксама пацвердзіць такое званне адразу некалькім калектывам: народнаму ансамблю народнай музыкі “Выцінанка” Столінскага гарадскога Дома культуры, народнаму фальклорнаму ансамблю “Паазер’е” выкладчыкаў Пастаўскай дзіцячай школы мастацтваў імя Антонія Тызенгаўза, народнаму ансамблю народных інструментаў “Верас” Дзіцячай школы мастацтваў № 5 г. Гомеля, народнаму фольк-шоу балету “Альянс” Гімназіі-каледжа мастацтваў г. Бабруйска, узорнай эстраднай студыі “Росы” і ўзорнаму ансамблю танца “Зязюлечка” Цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі “Росквіт” г. Бабруйска, узорнай дзіцячай эстраднай студыі “Вясёлыя ноткі” Цэнтра творчасці “Эверэст” г. Магілёва.

На падставе артыкула 250 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь пастанавіла прысвоіць званні “народны” і “ўзорны” яшчэ некалькім калектывам.

“Народны” — арт-групе “Вінс-акорд” Ляхавіцкага гарадскога Дома культуры Ляхавіцкай раённай цэнтралізаванай клубнай сістэмы, эксперыментальнаму тэатру-студыі “Пілігрым” Пінскага дзяржаўнага каледжа мастацтваў, творчаму аб’яднанню “Белавежскія чараўніцы” Белавежскай дзяржаўнай дзіцячай школы мастацтваў, арт-гурту “Бульбаш” Добрушскага раённага Палаца культуры, студыі эстраднага вакалу Nova Магілёўскага дзяржаўнага каледжа мастацтваў.

“Узорны” — хору “Атлантыда” Ваўкавыскай дзіцячай школы мастацтваў, студыі выяўленчага мастацтва “АртМир” Ашмянскага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі, вакальнай студыі “Консонанс” Гімназіі № 5 г. Гродна, музычна-драматычнай тэатральнай студыі “Бубенчики” Гродзенскага гарадскога цэнтра культуры.