Купалу вітае Сіань

№ 26 (1413) 29.06.2019 - 05.07.2019 г

Галоўнай падзеяй традыцыйнай культурнай акцыі “Купалаўскія дні” ў горадзе Сіань кітайскай правінцыі Шэньсі стала адкрыццё помніка народнаму паэту Беларусі Янку Купалу. Бронзавы бюст аўтарства скульптара Віктара Копача ўсталяваны каля Сіаньскага ўніверсітэта замежных моў.

/i/content/pi/cult/751/16266/5.JPG— Адкрыццё бюста Янкі Купалы — падзея, якая сведчыць аб /i/content/pi/cult/751/16266/6.JPGсяброўскіх адносінах нашых краін, аб шчырай цікаўнасці і павазе да нашай гісторыі і культуры, — адзначыла дырэктар Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы Алена Ляшковіч у сваім вітальным лісце да рэктара Сіаньскага ўніверсітэта Ван Цзюньчжэ. — Ваша дзейнасць — годны крок у справе падтрымкі сяброўства і паразумення паміж Беларуссю і Кітаем, працяг добрай традыцыі дыялогу народаў на мове паэзіі і мастацтва, адным з пачынальнікаў якой быў Янка Купала.

Учора ў рамках “Купалаўскіх дзён” на Вайсковых могілках у Мінску адбыліся жальбіны з нагоды 77-й гадавіны смерці паэта. А праз тыдзень, 7 ліпеня, у дзень нараджэння Янкі Купалы, у Вязынцы а 13-й гадзіне пачнецца Рэспубліканскае свята паэзіі, песні і народных рамёстваў “З адною думкаю аб шчасці Беларусі…” Завершыцца праграма акцыі 13 ліпеня Купалавым фэстам да 137-годдзя з дня нараджэння паэта ў парафіі Святой Троіцы ў Радашковічах.

Фота прадастаўлены Дзяржаўным літаратурным музеям Янкі Купалы