РАШЭННЕ

№ 33 (851) 16.08.2008 - 22.08.2008 г

савета фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы культуры і мастацтва аб выдзяленні грашовых сродкаў для фінансавання расходаў на набыццё твораў жывапісу, графікі, скульптуры і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва вядучых беларускіх мастакоў для папаўнення калекцый музеяў рэспублікі, кнігі, выданне альбомаў, кніг, стварэнне відэафільма, канцэртных праграм, пастаноўку спектакляў, у тым ліку на набыццё неабходных для гэтага музычных інструментаў, сцэнічных касцюмаў, матэрыялаў і абсталявання

Выдзеліць грашовыя сродкі:
Міністэрству культуры на набыццё твораў жывапісу, графікі, скульптуры і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва вядучых беларускіх мастакоў для папаўнення калекцый музеяў рэспублікі — у памеры 150 млн. рублёў;
дзяржаўнай установе “Нацыянальная бібліятэка Беларусі” на набыццё рукапіснай кнігі “Пролаг” (другая палавіна XVII ст.) — у памеры 10,765 млн. рублёў;
дзяржаўнай установе “Нацыянальны музей гісторыі і культуры Беларусі” на выданне альбома-каталога “Слуцкія паясы” — у памеры 15 млн. рублёў;
упраўленню культуры Брэсцкага аблвыканкама на выданне кнігі “Напалеон Орда. Шлях да Бацькаўшчыны” — у памеры 42,253 млн. рублёў;
выдавецкаму рэспубліканскаму унітарнаму прадпрыемству “Мастацкая літаратура” на выданне кнігі “Гаўрыла Вашчанка” — у памеры 45 млн. рублёў;
рэдакцыйна-выдавецкай установе “Культура і мастацтва” на выданне альбома “Час і прастора Леаніда Шчамялёва” — у памеры 30 млн. рублёў;
на стварэнне відэафільма, канцэртных праграм, пастаноўку спектакляў, у тым ліку на набыццё неабходных для гэтага музычных інструментаў, сцэнічных касцюмаў, матэрыялаў і абсталявання:
вытворча-творчаму рэспубліканскаму унітарнаму прадпрыемству “Беларускі відэацэнтр” на стварэнне відэафільма “Вялікі лес” — у памеры 50 млн. рублёў;
дзяржаўнай установе “Гомельскі гарадскі эксперыментальны маладзёжны тэатр-студыя” на пастаноўку спектакля “Залёты” па п’есе В.Дуніна-Марцінкевіча — у памеры 19 млн. рублёў;
дзяржаўнай тэатральна-відовішчнай установе “Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы Рэспублікі Беларусь” на пастаноўку спектакля “Чужое багацце нікому не служыць” — у памеры 20 млн. рублёў;
дзяржаўнай установе “Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа” на пастаноўку спектакля “Крыж Ефрасінні” па п’есе І.Масляніцынай — у памеры 32 млн. рублёў;
дзяржаўнай установе “Гомельскі абласны драматычны тэатр” на пастаноўку спектакля “Рэвізор” па п’есе М.Гогаля — у памеры 35 млн. рублёў;
дзяржаўнай установе “Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі” на пастаноўку спектакля “Дзённік паэта” па п’есе С.Кавалёва — у памеры 36 млн. рублёў;
дзяржаўнай установе “Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя М.Горкага” на пастаноўку спектакля “Жаніцьба” па п’есе М.Гогаля — у памеры 42 млн. рублёў;
аддзелу культуры Пастаўскага райвыканкама на стварэнне Пастаўскім раённым Домам культуры цыкла канцэртных праграм “Вечары класічнай музыкі і опернага мастацтва” — у памеры 35 млн. рублёў;
дзяржаўнай установе “Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь “Нацыянальны аркестр сімфанічнай і эстраднай музыкі Рэспублікі Беларусь” на стварэнне канцэртнай праграмы “Музыка беларускага кіно” — у памеры 36,235 млн. рублёў;
дзяржаўнай установе культуры “Гродзенская капэла” на стварэнне цыкла канцэртных праграм “Славім Прынёманскі край” — у памеры 40 млн. рублёў;
установе “Беларуская дзяржаўная ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга філармонія” на падрыхтоўку Дзяржаўным акадэмічным сімфанічным аркестрам Рэспублікі Беларусь канцэртнай праграмы да 80-годдзя з дня яго заснавання — у памеры 48 млн. рублёў;
дзяржаўнай відовішчнай установе “Беларускі дзяржаўны цырк” на стварэнне новых цыркавых нумароў — у памеры 50 млн. рублёў. 

В.М.ЕЛІЗАРЕЎ,
старшыня
савета фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
па
падтрымцы культуры і мастацтва