Апрача таго, галерэя сённямесціцца менавіта ў колішнім езуіцкім калегіуме. У яе сценах пастаянна збіраюцца людзі, якія мысляць крэатыўна, там фарміруюцца новыя традыцыі і прэзентуюцца аўтарскія эксперыменты.
Кожная выстава — сімвал паяднання мастакоў з розных краін. Геаграфія праекта год ад году пашыраецца.Тут ужо выстаўляліся творцы з Беларусі, Расіі, Балгарыі, Арменіі, Малдовы, Украіны, Германіі, Ізраіля і Латвіі. Буйнеюць і маштабы. У першы год рэалізацыі праекта свае творы ў Калегіуме прэзентавалі каля 20 аўтараў. Цяпер іх — 85.
Партрэты і пейзажы, абстрактныя і рэалістычныя кампазіцыі, нацюрморты і тэматычныя карціны... У экспазіцыі, якая налічвае больш за 150 работ, прадстаўлены самыя розныя жанры.
Работы маладых аўтараў суседнічаюць з творамі народных і заслужаных мастакоў. Сярод пастаянных удзельнікаў акцыі — знаныя майстры Анатоль Жураўлёў, Мікалай Таранда — аршанскія мастакі, куратары выставы, а таксама мастакі з Расіі — Валерый Ляшэнка, Генадзь Русецкі, Міхаіл Цыбульскі.
Аляксандра ЧАРНЯК,
навуковы супрацоўнік Аршанскай гарадской мастацкай галерэі
Віктара Грамыкі