Аскепкі “ПлаSтформы”

№ 9 (1396) 02.03.2019 - 09.03.2019 г

Сёлетняя “ПлаSтформа” атрымалася да пярэстасці разнастайнай. Пашырыліся стылістычныя межы (у прыватнасці, у іх быў уключаны арт-перформанс) і геаграфія ўдзельнікаў. Куды больш насычанай стала дадатковая праграма, разлічаная не на гледачоў, а на ўдзельнікаў працэсу. Маладая менеджарская каманда значна разгрузіла нястомнага рупліўца Вячаслава Іназемцава, які раней мусіў завіхацца больш за ўсіх.

У той самы час, чамусьці ў форуме не ўзялі ўдзел яго заўсёднікі, уключна з родапачынальнікам — знакамітым тэатрам InZhest. Таму казаць пра адлюстраванне зрэзу айчыннага пластычнага і эксперыментальнага тэатру гэтым разам не выпадала. Затое ўдзячныя гледачы сталі сведкамі цэлага россыпу яркіх і захапляльных імгненняў — асобных фрагментаў арт-працэсу, прычым не толькі беларускага, але і сусветнага.

Фота Сяргея ЖДАНОВІЧА

/i/content/pi/cult/734/15949/8.JPG