Дні культуры Рэспублікі Беларусь у Аб’яднаных Арабскіх Эміратах

№ 5 (1392) 02.02.2019 - 09.02.2019 г

Дні культуры Рэспублікі Беларусь у Аб’яднаных Арабскіх Эміратах праходзяць у Абу-Дабі з 29 студзеня па 2 лютага.

Афіцыйную дэлегацыю нашай краіны ўзначаліў міністр культуры Юрый Бондар. Культурная праграма была сфарміравана з выступаў Дзяржаўнага камернага аркестра Рэспублікі Беларусь, экспаніравання выставы “Васільковы мост” мастакоў Наталлі і Рыгора Івановых, удзелу трох майстроў народнай творчасці і прадстаўлення турыстычнага патэнцыялу Беларусі Нацыянальным агенцтвам па турызме.

Падчас візіту беларускай дэлегацыі адбыўся шэраг сустрэч з афіцыйнымі асобамі ААЭ, на якіх абмяркоўваліся пытанні культурнага супрацоўніцтва і турызму, арганізацыі канцэртаў і іншых мерапрыемстваў з удзелам беларускіх артыстаў у Аб’яднаных Арабскіх Эміратах.