Заслона ўзнята!

№ 51 (1386) 22.12.2018 - 29.12.2018 г

Учора з галоўнай сцэны Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы разляцеліся “Буслы” — прыйшоў да доўгачаканага фіналу V Рэспубліканскі конкурс тэатральнага мастацтва “Нацыянальная тэатральная прэмія”. Сёлета на запаветную статуэтку птушкі з заслонай замест крылаў аўтарства Уладзіміра Цэслера прэтэндавалі 48 спектакляў, што прайшлі праз сіта адборачных камісій.

/i/content/pi/cult/724/15769/1.JPGПрыемна адзначыць, што побач з дзяржаўнымі рэпертуарнымі тэатрамі былі грунтоўна прадстаўлены і прыватныя калектывы. Каб даць магчымасць гледачам пазнаёміцца з лепшымі дасягненнямі ў айчынным мастацтве, а журы — належным чынам ацаніць прафесійныя якасці служкаў Мельпамены, конкурсныя прагляды ішлі цягам двух з паловай месяцаў. Перад суддзямі стаяла складаная задача: вызначыць пераможцаў па 21 намінацыі ў пяці секцыях. У рэшце рэшт мастацтвазнаўчыя спрэчкі журы і хваляванні творцаў засталіся ў мінулым. А ў гісторыю айчыннага тэатра ўвайшлі імёны новых лаўрэатаў!

Пераможцамі V Рэспубліканскага конкурсу тэатральнага мастацтва “Нацыянальная тэатральная прэмія” абвешчаны…

Найлепшы спектакль тэатра лялек: “Сёстры Граі” Мінскага абласнога тэатра лялек “Батлейка”.

Найлепшая работа рэжысёра ў тэатры лялек: Юрый Дзівакоў за спектакль “Пліх і Плюх” Гомельскага дзяржаўнага тэатра лялек.

Найлепшая работа сцэнографа ў тэатры лялек: Таццяна Нерсісян за спектакль “Новая зямля” Брэсцкага тэатра лялек.

У намінацыі “Найлепшая жаночая роля ў спектаклі тэатра лялек” і “Найлепшая мужчынская роля ў спектаклі тэатра лялек” журы не вызначыла пераможцу.

Найлепшы спектакль для дзяцей і юнацтва: “Калядная гісторыя” Беларускага дзяржаўнага тэатра лялек.

Найлепшы спектакль па творы сучаснага беларускага аўтара: “Кропкі на часавай восі” Магілёўскага абласнога тэатра драмы і камедыі імя Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча (г. Бабруйск).

Найлепшы спектакль тэатра драмы: “Рэвізор” Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы.

Найлепшы спектакль тэатра драмы малой формы: “Метад” Гомельскага гарадскога маладзёжнага тэатра.

Найлепшая работа рэжысёра ў тэатры драмы: Мікалай Пінігін за спектакль “Рэвізор” Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы.

Найлепшая работа сцэнографа ў тэатры драмы: Валянціна Праўдзіна за спектакль “Кропкі на часавай восі” Магілёўскага абласнога тэатра драмы і камедыі імя Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча (г. Бабруйск).

Найлепшая жаночая роля ў спектаклі тэатра драмы: Юліяна Міхневіч за ролю Маці ў спектаклі “Опіум” Арт Карпарэйшн.

Найлепшая мужчынская роля ў спектаклі тэатра драмы: Віктар Манаеў за ролю Гараднічага ў спектаклі “Рэвізор” Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы.

Найлепшы оперны спектакль: “Багема” Джакама Пучыні Вялікага тэатра Беларусі.

Найлепшы спектакль балета: “Вішнёвы сад” Алега Хадоскі Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра.

Найлепшы спектакль ў жанры аперэта, музычная камедыя, мюзікл: “Непадалёк ад нормы” Брайана Ёоркі Тэатра Генадзя Гладкова “Тэрыторыя мюзікла”.

Найлепшая работа пастаноўшчыка ў музычным спектаклі (рэжысёр / балетмайстар / харэограф): балетмайстар Сяргей Мікель за спектакль “Вішнёвы сад” Алега Хадоскі Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра.

Найлепшая работа сцэнографа ў музычным спектаклі: Аляксандр Касцючэнка за спектакль “Тоска” Вялікага тэатра Беларусі.

Найлепшая жаночая роля ў музычным спектаклі: Ірына Яромкіна за ролю Байджан у спектаклі “Каханне і смерць” Вялікага тэатра Беларусі.

Найлепшая мужчынская роля ў музычным спектаклі: Уладзімір Громаў за ролю Марсэля ў спектаклі “Багема” Вялікага тэатра Беларусі.

Найлепшы эксперыментальны спектакль: “Бетон” Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі.

Фота Таццяны МАТУСЕВІЧ і Ганны ШАРКО

Аўтар: Настасся ПАНКРАТАВА
рэдактар аддзела газеты "Культура"