Штотыднёвая грамадска-асветнiцкая газета
Выдаецца з кастрычнiка 1991 года
“Вераснёўцаў” адметны свет
У верасні 1989 года адбыўся сход мастакоў-графікаў, з якога і пачалося аб’яднанне “Верасень” Беларускага саюза мастакоў. Станкавісты і мастакі кнігі, акварэлісты і майстры малюнка сабраліся разам, каб, як яны падкрэслівалі самі, сцвярджаць сваёй творчасцю высокія маральныя і духоўныя агульначалавечыя каштоўнасці. Сёлета Палац мастацтва прапанаваў наведвальнікам выстаўку-справаздачу “вераснёўцаў”, якая праходзіць традыцыйна раз на два гады.
Viva, victoria, viva!
18 ліпеня заключным канцэртам майстроў мастацтваў развітваўся са сваімі гасцямі і ўдзельнікамі “Славянскі базар у Віцебску”. Гран-пры конкурсу маладых выканаўцаў “Віцебск-2008” заваяваў прадстаўнік Латвіі Данатас Мантвідас. Першую прэмію падзялілі беларус Віталь Гардзей і расіянка Лена Валеўская.
“Беларусьфільм”: асаблівасці нацыянальнай кінематаграфіі
Да 1 верасня 2009 года, згодна з тэрмінам, вызначаным Кіраўніком дзяржавы, Нацыянальная кінастудыя “Беларусьфільм” павінна прайсці поўную рэканструкцыю. Акрамя буйной тэхнічнай мадэрнізацыі ды пашырэння вытворчых плошчаў, паўстае яшчэ шэраг пытанняў, звязаных з новым абліччам беларускага кіно. Якім чынам умацаваць прыбытковы на сённяшні дзень статус прадпрыемства? Як прывесці айчынную прадукцыю да спажыўца: праз кінаэкраны, тэлебачанне або лічбавыя носьбіты? Урэшце, на аснове якіх крытэрыяў фарміруецца рэпертуарная палітыка кінастудыі? Генеральны дырэктар Уладзімір ЗАМЯТАЛІН, акрэсліваючы найважнейшыя вектары дзейнасці прадпрыемства, даў першую ў гэтым годзе прэс-канферэнцыю. “К” прапануе ўвазе чытачоў асобныя маналогі-адказы Уладзіміра Пятровіча на пытанні журналістаў, прысвечаныя асноўным накірункам працы Нацыянальнай кінастудыі “Беларусьфільм”.
Край першага аграгарадка: імідж праз традыцыі і маладосць
Ад мяжы да мяжы Драгічынскага раёна ўсяго 51 кіламетр, але на гэтай невялікай прасторы існуюць тры мясцовыя дыялекты, прычым настолькі лексічна самастойныя і сакавітыя, што жыхары аднаго мястэчка часам не разумеюць суразмоўцаў з іншага. Некаторая аддаленасць ад асноўных рэспубліканскіх магістралей дапамагла захаваць у гэтым кутку Брэстчыны сапраўдную беларускую аўтэнтыку. Трывалая повязь з мінуўшчынай не замінае Драгічыншчыне ісці ў авангардзе шматлікіх сучасных праектаў. Менавіта тут распачалося тры гады таму ажыццяўленне Дзяржаўнай праграмы адраджэння і развіцця сяла, і ў вёсцы Закозель быў створаны першы ў рэспубліцы аграгарадок. Раён стаў лабараторыяй па правядзенні яшчэ аднаго ўдалага эксперыменту: тут упершыню з’явіліся школы народнай творчасці. Цяпер дзеці пераймаюць звычаі бацькоў, каб і ў інфармацыйным грамадстве будучага стрыжнем агульнай культуры заставаўся менавіта нацыянальны складнік.
Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by

Новы нумар

Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"

© 2007 - 2024 «Культура». Зроблена ў «Вэбпрофі»