“Выхад” у Венецыю

№ 50 (1385) 15.12.2018 - 22.12.2018 г

Сёлета на 58-й Міжнароднай выставе сучаснага мастацтва ў Венецыі нашу краіну прадставіць праект куратара Вольгі Рыбчынскай і скульптара Канстанціна Селіханава “Exit / Выхад” — менавіта яго абрала журы конкурсу на стварэнне канцэпцыі для беларускага павільёна, як паведамілі ў Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў.

/i/content/pi/cult/723/15750/5f5ef-la-biennale-di-v_opt.jpegВенецыянская біенале адкрыецца 11 мая і працягнецца да 24 лістапада 2019 года. Беларусь возьме ўдзел у гэтым буйнейшым форуме сусветнага мастацтва ў пяты раз. Куратар біенале Ральф Ругаф вызначыў агульную для мастакоў усіх краін тэму, якой мусіць адпавядаць кожны з пададзеных праектаў — May you live in interesting time (“Не дай вам бог жыць у час перамен”). Што ўбачаць наведвальнікі беларускага павільёна ў Венецыі, чытайце ў наступным нумары “К”.