Дні культуры Казахстана ў Беларусі

№ 49 (1384) 08.12.2018 - 14.12.2018 г

Замежная дэлегацыя наведала Мінск 4 — 5 снежня. Ва ўрачыстай цырымоніі адкрыцця мерапрыемстваў, што адбылася ў Белдзяржфілармоніі, прынялі ўдзел саветнік міністра культуры і спорту Рэспублікі Казахстан Бауржан Карагызулы і першы намеснік міністра культуры Рэспублікі Беларусь Наталля Карчэўская.

/i/content/pi/cult/722/15732/4.JPGВыступіць у нашай сталіцы прыехалі артысты Акадэмічнага фальклорна-этнаграфічнага аркестра “Атырар сазы” імя Нургісы Тляндзіева пад кіраўніцтвам Дзінзухры Тляндзіевай, а таксама артысты Дзяржаўнага акадэмічнага сімфанічнага аркестра пад кіраўніцтвам Каната Амарава.

У апошнія гады культурныя кантакты паміж дзвюма краінамі дынамічна развіваюцца. 29 лістапада 2017 года ў Мінску паміж Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь і Міністэрствам культуры і спорту Рэспублікі Казахстан быў падпісаны мемарандум аб узаемаразуменні па культурным супрацоўніцтве. Рэалізуецца шэраг дамоў паміж беларускімі і казахскімі ВНУ. Прадстаўнікі Казахстана пастаянна прымаюць удзел у культурных мерапрыемствах у нашай краіне: Міжнароднай выставе-кірмашы “Кнігі Беларусі”, Міжнародным фестывалі мастацтваў “Славянскі базар у Віцебску”, Мінскім міжнародным кінафестывалі “Лістапад” і іншых.