Дзве царквы Гродзеншчыны, а таксама тую, якая знаходзіцца сёння на тэрыторыі Польшчы, можна аднесці да адной гродзенскай архітэктурнай школы, для якой характэрны падобныя знешнія і ўнутраныя элементы.
Гэтыя помнікі дойлідства, у тым ліку і Камайскі касцёл, маюць прыкметы гатычнага стылю і рысы пачатку Рэнесанса, а пабудаваны яны былі на працягу XVI — пачатку XVII стагоддзяў. Гэтае іх падабенства і прадвызначыла, што ўсе разам яны будуць пададзены на разгляд камісіі ЮНЕСКА.
Каб падрыхтаваць аб’екты на тэрыторыі Беларусі, Міністэрства культуры краіны сумесна з Гродзенскім і Віцебскім аблвыканкамамі будзе праводзіць неабходныя работы па рэстаўрацыі. Як зазначыла Алена Клімовіч, галоўны спецыяліст упраўлення культуры Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта, справу аб цэрквах будуць разглядаць вучоныя Беларускай рэспубліканскай навукова-метадычнай рады па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны. Поўная падрыхтоўка цэркваў да таго, каб падаваць неабходныя дакументы ў камісію ЮНЕСКА, павінна завяршыцца да 2010 года.
Алена САБАЛЕЎСКАЯ