“Пры намеры часова вывезці тавары за мытную мяжу рэкамендуем іх задэклараваць з выкарыстаннем пасажырскай мытнай дэкларацыі, каб пры зваротным іх увозе на тэрыторыю краіны не плаціць мытныя пошліны і
падаткі. Вага і кошт тавараў, якія часова вывозяцца за межы краіны, могуць перавышаць вагавыя і вартасныя нормы ўвозу, устаноўленыя мытным заканадаўствам.
Вызваляюцца ад выплаты мытных пошлін тавары для асабістага карыстання, якія вяртаюцца ў нязменным стане, апрача змен у выніку натуральнага зносу.
Дакументы, якія пацвярджаюць вываз тавараў:
— пасажырская мытная дэкларацыя, аформленая ва ўстаноўленым парадку;
— дакументы, якія сведчаць пра факт вытворчасці ці набыцця тавару — пашпарт вырабу, гарантыйны талон, чэк і гэтак далей;
Пасля заявы фізічнай асобы мытны орган праводзіць ідэнтыфікацыю тавараў, якія часова вывозяцца, для забеспячэння захавання ўмоў іх выкарыстання за межамі рэспублікі.
Для захавання часу праходжання граніцы і спрашчэння мытных фармальнасцяў можна выкарыстаць партал папярэдняга электроннага прадастаўлення фізічнымі асобамі сведчанняў пра тавары для асабістага карыстання, спасылка на які размешчана на галоўнай старонцы адзінага Інтэрнэт-партала мытных органаў”.
Настойлівая рэкамендацыя для мастацкіх калектываў, якія едуць на гастролі за мяжу з вялікім багажом (інструменты, дэкарацыі, касцюмы і гэтак далей), — пры выездзе за межы краіны неабходна запоўніць у пункце пропуску пасажырскую мытную дэкларацыю. Пасля яе прад’яўлення ў мытны орган багаж вяртаецца ў рэспубліку без якіх-небудзь плацяжоў.