Варта адзначыць, што буйнамаштабныя творчыя акцыі, кшталту гэтай, — не першыя крокі ў справе беларуска-кітайскага супрацоўніцтва. Папярэднія Дні культуры нашай краіны ў Кітайскай Народнай Рэспубліцы прайшлі ў 2005 годзе, а ў 2006-ым ужо беларускія гледачы ў сябе на радзіме пазнаёміліся з непаўторным кітайскім мастацтвам.
Гэтым разам перад кітайскай публікай выступіў Нацыянальны акадэмічны народны хор імя Генадзя Цітовіча. У Пекіне гэты знаны калектыў пад кіраўніцтвам народнага артыста Беларусі Міхася Дрынеўскага прадставіў свае лепшыя нумары, выступіўшы 17 ліпеня пад час гала-канцэрта — адкрыцця Дзён культуры. Да таго, у гэтыя ж дні Нацыянальны акадэмічны народны хор прыняў удзел у прэстыжным ІХ Міжнародным фестывалі харавых спеваў у Пекіне, а таксама даў шэраг канцэртаў у прыгарадзе кітайскай сталіцы.
Адначасова ў сталічнай бібліятэцы Пекіна кітайскія аматары жывапісу змогуць пазнаёміцца з работамі беларускіх мастакоў.Экспазіцыю складаюць творы сучасных, вядомых не толькі ў нашай краіне, але і за яе межамі, аўтараў: Уладзіміра Тоўсціка, Валерыя Шкарубы, Уладзіміра Савіча, Уладзіміра Зінкевіча, Віктара Альшэўскага.
Акрамя насычанай творчай праграмы, у рамках Дзён культуры Беларусі ў Кітаі запланаваны сустрэчы беларускай дэлегацыі на чале з міністрам Уладзімірам Матвейчуком з кіраўнікамі арганізацый і ўстаноў культуры Кітайскай Народнай Рэспублікі.
Наш кар.