Фэст яднання — у статусе шэдэўра!

№ 48 (1383) 03.12.2018 - 03.12.2018 г

У гэтую сераду з далёкай індаакіянскай выспы Маўрыкій прыйшла надзвычай прыемная для Беларусі вестка. Міжурадавы камітэт па ахове нематэрыяльнай культурнай спадчыны UNESCO падчас 13-й сваёй сесіі ўключыў Будслаўскі фэст у Рэпрэзентатыўны спіс шэдэўраў нематэрыяльнай культурнай спадчыны чалавецтва.

/i/content/pi/cult/721/15707/SL_00179-S.jpg

/i/content/pi/cult/721/15707/SL_00058-S.jpgАдзін з сімвалаў беларускай ідэнтычнасці, урачыстасць, якая адбываецца ў атмасферы ўсеагульнай павагі і сяброўства ды аб’ядноўвае розныя групы людзей. Такімі словамі апісваецца ў афіцыйных дакументах штогадовы ліпеньскі фэст у гонар цудатворнай іконы Маці Божай Будслаўскай. І кожны, каму пашчасціла хаця б раз на ім пабываць, пэўна, ахвотна пацвердзіць праўдзівасць такіх эпітэтаў.

Пасля амаль дзесяцігадовага перапынку наш сегмент у Спісе сусветнай спадчыны нарэшце павялічыўся. Свята ў Будславе стала шостым яго элементам, датычным Беларусі — і першым менавіта ў Рэпрэзентатыўным спісе. Яшчэ адна праява нашай нематэрыяльнай культурнай спадчыны, якая мае статус здабытку чалавецтва — Семежаўскія “Калядныя Цары” — пакуль знаходзіцца ў спісе аб’ектаў, якія патрабуюць абароны. Між тым, на Беларусі нямала іншых аўтэнтычных традыцый, вартых такога высокага прызнання. І хочацца верыць, што наступныя зрухі будуць хутчэйшымі.

/i/content/pi/cult/721/15707/SL_00140-S.jpg