Winners перамаглі

№ 42 (1377) 20.10.2018 - 26.10.2018 г

Падведзены вынікі конкурсу на стварэнне песень для цырымоній адкрыцця і закрыцця ІІ Еўрапейскіх гульняў 2019 года. Пра гэта паведамілі ў Міністэрстве культуры Рэспублікі Беларусь.

/i/content/pi/cult/714/15608/logo-euro-games-2019-1_opt.jpegНайлепшай названа песня Winners на музыку Леаніда Шырына і словы Аляксея Шырына. На другім месцы апынулася кампазіцыя Bright year, bright you на музыку Яўгена Алейніка і словы Святланы Гераськовай. На трэцім — Champion на музыку Дзмітрыя і Уладзіміра Каракіных і словы Уладзіміра Каракіна.

Пераможцаў вызначала журы, якое ўзначаліў народны артыст Беларусі Васіль Раінчык і ў склад якога ўвайшлі кампазітары, выканаўцы, прадстаўнікі дырэкцыі міжнародных спаборніцтваў, Нацыянальнага алімпійскага камітэта Беларусі, Міністэрства культуры краіны, а таксама Міністэрства спорту і турызму, Белтэлерадыёкампаніі.

Нагадаем, ІІ Еўрапейскія гульні пройдуць у Мінску з 21 па 30 чэрвеня 2019 года. У іх прымуць удзел больш за чатыры тысячы спартсменаў з 50 краін, якія разыграюць 200 камплектаў узнагарод у 15 відах спорту, а таксама ліцэнзіі на Алімпіяду-2020 у Токіа.