І камень змяняе лёс

№ 27 (845) 05.07.2008 - 11.07.2008 г

Ад Салiгорска да вёскі Крывiчы — усяго 10 кiламетраў. Што можа прыцягнуць увагу чалавека, якi дагэтуль тут нiколi не спыняўся, да гэтага сяла? Ды хоць бы вось што: на старых вясковых могiлках, дзе хавалi нябожчыкаў у XIX ст., абавязкова знойдзеш невялiкiя каменныя крыжы з ледзве прыкметнымi надпiсамi на польскай мове. Але не гэта, зразумела, уражвае, а тое, што калiсьцi тут, на старых могiлках, у пачатку ХХ ст. стаяла царква, якую праз некалькi дзесяцiгоддзяў зруйнавалi. Засталicя толькi камянi ад падмурка. Якраз гэтыя камянi i сёння маюць для вяскоўцаў магiчны сэнс.

 /i/content/pi/cult/167/1547/Kamenj1.jpg
Здаецца, у вёскі звычайная гicторыя. У XVII ст. Крывiчы знаходзiлicя ў Слуцкiм павеце Мiнскага ваяводства. У 1606 годзе тут жыло 455 жыхароў. У 1795 годзе гэта была маёмасць князя Радзiвiла. У той час у Крывiчах налiчвалася 377 сялянскiх душ. У 1834 годзе сяло Крывiчы знаходзiлася ў складзе маёнтка Красны Ракаў. А яго ўладальнiкам тады быў князь Вiтгенштэйн. З 1838 года Крывiчы — у арэндзе памешчыка В.Бумарына. У 1884-м тут адчынiла свае дзверы школа граматы,
у якой навучалiся 42 хлопчыкі i ўсяго адна дзяўчынка. У тым жа годзе ў Крывiчах, паводле архiўных даных, жылi 1018 жыхароў, было 98 двароў.… У першай чвэрці ХХ ст. ваеннае лiхалецце закранула таксама i вёску Крывiчы. Пад час Грамадзянскай вайны з лiку мясцовых сялян быў арганiзаваны атрад для барацьбы з польскiмi легiянерамi, якiя адказалi непакорным вяскоўцам жорсткасцю: вёска апынулася сярод агню…
На могiлках у Крывiчах, дзе некалi стаяла зруйнаваная пасля рэвалюцыi царква, сёння можна ўбачыць тры прыгожыя драўляныя крыжы, да якiх прыходзяць людзi — памалiцца, прынесцi аброк у выглядзе ежы. Звяртае на сябе ўвагу тое, што на рэлiгiйныя святы крыжы заўсёды ўпрыгожваюць тканымi ручнiкамi (пра гэтую традыцыю, што і па сёння жыве на Салігоршчыне, “К” пісала ў № 24). Чаму яны так цiкавяць людзей? Менавiта крыжы нагадваюць пра тое, што калiсьцi тут, на iх месцы, стаяла царква. На крыжы, акрамя ручнiка, можна ўбачыць iкону. Поруч кожнага з іх знаходзіцца стол, куды кладуць ежу цi iншыя ахвяраваннi. Крыжы, як i сталы,
 /i/content/pi/cult/167/1547/Kamenj2.jpg
абноўлены яркай фарбай i накрыты абрусам, што надае iм своеасаблiвы святочны выгляд. Па словах сялян, да крыжоў яны часцей прыходзяць абракацца на Радаўнiцу i Тройцу.
Але акрамя гэтых крыжоў, што прыцягваюць да сябе ўвагу, трэба адзначыць адну асаблiвасць: асобную ролю ў выкананні мясцовых абрадаў выконваюць старыя камянi, што засталiся ад падмурка былой царквы. Iх вяскоўцы накрываюць у святочныя днi белымi тканiнамi — з кветкамi цi без iх. Лiчыцца, што гэтыя камянi могут паспрыяць лепшай долi, увогуле змянiць лёс чалавека. Сёння побач з крыжамi знаходзiцца будынак новай каплiцы.

Валерый ШАЙТАР
На здымках: будынак новай каплiцы на могiлках вёскі Крывiчы;
камянi царкоўнага падмурка і цяпер сяляне накрываюць тканiнамi.
Фота аўтара