Штотыднёвая грамадска-асветнiцкая газета
Выдаецца з кастрычнiка 1991 года
Фігура для 18-ці: усе размеркаваны
Напрыканцы чэрвеня прайшла абарона дыпломаў выпускнікамі мастацкага факультэта ды факультэта дызайну і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў. Сёлета да дзяржаўных экзаменаў прыйшлі 18 маладых творцаў. Іх работы ацэньвала камісія, якую ўзначаліў заслужаны дзеяч мастацтваў Украіны, прафесар Нацыянальнай акадэміі выяўленчага мастацтва і архітэктуры, наш зямляк Мікалай Цітоў.
Сем дарог у Навагрудак, або Калі экстрэмальны сервіс набудзе бюджэтаўтваральны змест?
“К” зноў звяртаецца да актуальнай тэмы турызму. Папярэднія публікацыі і журналісцкі камандзіровачны досвед сведчаць пра запатрабаванасць належнай інфраструктуры ў кожным з цэнтраў, куды будуць і ўжо цяпер імкнуцца патрапіць землякі ды замежнікі ў адпачынак ці на выхадныя. Сервіс для турыста відавочна пачынаецца і з адметнасцей краю, і з прыдарожнага абслугоўвання. Гэта тым больш актуальна для тых месцаў, дзе насельніцтва, як у Навагрудку, “у сезон” павялічваецца за кошт вандроўнікаў ледзьве не ўдвая. Ці здольны горад сёння задаволіць гасцей і рэалізаваць свой патэнцыял па ўязным і ўнутраным турызме напоўніцу? Сацыякультурны погляд на турызм — на старонках “Соцыума”.
Міхаіл Шэмякін спасцігаў Мінск
29 чэрвеня з Санкт-Пецярбурга ў Мінск прыехаў рускі мастак Міхаіл Шэмякін. Асоба ў сусветнай культурнай прасторы вядомая: выбітны скульптар-манументаліст, жывапісец, графік, ілюстратар Пушкіна, Дастаеўскага, Гюго, Гофмана, Высоцкага, сцэнограф і тэатральны рэжысёр (паставіў у Марыінцы гратэскавую версію балета “Шчаўкунок”), мультыплікатар (поўнаметражная “Гофманіяда”), педагог, які прыдумаў унікальныя майстар-класы для маладых мастакоў. А яшчэ — буйны грамадскі дзеяч, кавалер ордэна Рыцара мастацтваў і літаратуры Міністэрства культуры Францыі, лаўрэат дзяржаўнай прэміі Расійскай Федэрацыі, ганаровы доктар шэрагу універсітэтаў і акадэмій ЗША і Францыі (глядзіце “Культуру” №№ 27, 28 за 2007 г.).
На ўзбярэжжы… Нявы “шумнацечнай”
Напярэдадні 126-х угодкаў народнага паэта Беларусі Янкі Купалы ў Дзяржаўным літаратурным музеі “беларускай песні ўладара” спецыяльна для “К” прадаставілі новыя матэрыялы, прысвечаныя пецярбургскаму перыяду (1909 — 1913 гг.) у жыцці і творчасці пісьменніка. Чытачы “К” маюць унікальную магчымасць пазнаёміцца з невядомым лістом паэта, а таксама з неапублікаванымі з 1909 года перакладамі твораў Янкі Купалы на рускую мову, якія былі ўспрыняты аўтарам далёка не лепшым чынам.
Сельская культура вакол фестывальнай сталiцы
У Віцебскім раёне ўсе асноўныя ўстановы культуры знаходзяцца на сяле, а не ў самім Віцебску. Такая сітуацыя, на думку старшыні райвыканкама Івана Вазміцеля і начальніка аддзела культуры Марыны Здольнікавай, — асноўная асаблівасць рэгіёна. У гэтым — свой досвед, нават сваё ноў-хаў па арганізацыі працы. Чым бліжэй да вяскоўцаў, лічаць у райвыканкаме, тым вышэйшая эфектыўнасць і практычнага культуразнаўства. Дзяржаўную палітыку развіцця сяла ўкараняць у жыццё нашмат прасцей праз развітыя і ўладкаваныя аграгарадкі, асабліва калі гаворка ідзе пра такі спецыфічны раён, як Віцебскі. І культасветработнікам у іх аддаецца прыярытэт па ўсіх напрамках — у духоўнай сферы, у праграмах па захаванні гістарычных і архітэктурных каштоўнасцей, прапагандзе здаровага ладу жыцця, зберажэнні фальклору і традыцыйных рамёстваў. Урэшце, выбар раёна для камандзіроўкі не выпадковы і таму, што прыпала яна на пярэдадзень ХVІІ Міжнароднага фестывалю мастацтваў “Славянскі базар у Віцебску-2008”.
Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by

Новы нумар

Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"

© 2007 - 2024 «Культура». Зроблена ў «Вэбпрофі»