Серыя ўрачыстых вобразаў

№ 26 (844) 28.06.2008 - 04.07.2008 г

Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь распрацавала па заказе Арганізацыйнага камітэта па падрыхтоўцы і правядзенні мерапрыемстваў, прысвечаных Дню Незалежнасці краіны, серыю з чатырох плакатаў, Гэтыя творы плакатнага мастацтва прадстаўлены на 1-ай і на 3-яй палосах гэтага нумара “К”.

 /i/content/pi/cult/166/1515/Seryja-vobrazau.jpg
Кожны з 4 відаў зроблены ў 2 памерах: 60х90 см — для афармлення вітрын, вялікіх святочных сцэн і 30х45 см — для транспартных сродкаў, розных устаноў.

На час здачы гэтага нумара ў друк ужо было вядома: увесь тыраж плакатаў (а гэта 36 тысяч асобнікаў) атрыманы прадстаўнікамі кожнай з абласцей Беларусі і Мінска.

Як паведамілі “К” у Міністэрстве інфармацыі Рэспублікі Беларусь, у афармленні плакатаў, макет і дызайн якіх выканалі Аляксей Пятроў і Валерый Рагалевіч, выкарыстаны здымкі Сяргея Плыткевіча, Анатоля Дрыбаса, Пятра Кастрамы і БелТА.

Адметна, што гэты праект неаднаразовы: плакаты для афармлення святочных імпрэз на Дзень Незалежнасці распрацоўваюцца з 1997 года, калі быў створаны толькі адзін варыянт плаката. А ў наступным годзе акцыя абяцае быць яшчэ больш маштабнай, чым сёлета: у Міністэрстве інфармацыі рыхтуюць плакатную серыю да 65-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.