Толькі ў Любані такі семінар і праводзіць. Фальклорная сталіца краю, можна сказаць, дзе моцна знітаваліся любоў да слова, традыцыі, гісторыі. Так што ў Любані збяруцца навукоўцы (філолагі, фалькларысты, гісторыкі), педагогі, работнікі культуры, літаратары. Спектр пытанняў для абмеркавання таксама шырокі: ад мовазнаўства да археалагічных даследаванняў.
Падчас семінара падвядуць вынікі конкурсу творчых работ школьнікаў “Сцяжынкамі роднага краю”. Удзельнікі семінара наведаюць Музей промыслаў і рамёстваў, дзіцячую школу народнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва і ДШМ у Любані, Жораўскі дом народных традыцый, Смольгаўскую сярэднюю школу.