Штотыднёвая грамадска-асветнiцкая газета
Выдаецца з кастрычнiка 1991 года
Другое жыццё “Ідзі і глядзі”
19 сакавіка ў сталічным Доме кіно адбыўся паказ шэдэўра сусветнага кінамастацтва — “Ідзі і глядзі” Элема Клімава. Публіцы прадставілі адрэстаўраваную версію славутай карціны. Летась на 74-м Венецыянскім кінафестывалі яе прызналі найлепшай сярод тых фільмаў, што набылі другое жыццё. Сумесная акцыя кінастудыі “Беларусьфільм”, кінаканцэрна “Масфільм” і Беларускага саюза кінематаграфістаў была прымеркаваная да 75-годдзя трагедыі Хатыні. Дата знамянальная. Але, на жаль, той знакавы паказ адбыўся пасярод рабочага дня — у 16.00, калі патэнцыйная аўдыторыя стужкі была занятая на працы.
Раскадроўка мараў пра рэжысуру
Гэтая вясна для некаторых з нас асаблівая. Я маю на ўвазе тых, хто замест рамантычных вершаў піша рэпетыцыйныя тэсты, узважвае свае здольнасці і магчымасці ды робіць рашучы крок у кірунку будучай прафесіі. Наш артыкул, напэўна, для самых-самых рашучых. Або для тых, у каго ёсць Мара. І яны дакладна ведаюць яе імя — стаць кінарэжысёрам. У звязку з асаблівай увагай да “найважнейшага з мастацтваў” з боку дзяржавы і яе насельнікаў такое памкненне з’яўляецца ў многіх. Але самі ведаеце: шмат пакліканых, а мала выбраных.
Сярод міфаў і V.I.P.аў
Здымачная група тэлеканала АНТ на чале са спецыяльным карэспандэнтам Аляксандрам МАЦЯСАМ ехала ў Капыль здымаць сюжэт для рубрыкі “Малая радзіма” праграмы “Контуры”. Ехала, як сказаў бы злосны крытыкан, укараняць міф пра тое, што менавіта гэты горад, а не Кіеў, з’яўляецца месцам з’яўлення на свет Казіміра Малевіча. Ехала акурат у той дзень, калі, паводле некаторых крыніц, споўнілася 140 гадоў з дня нараджэння мастака. (Калі верыць крыніцам кананічным, юбілей гэты варта адзначаць у наступным годзе). Зрэшты, міфы міфамі. Абсалютная ж праўда заключаецца ў тым, што Капыль з’яўляецца радзімай калі не вялікага авангардыста, дык аўтара рэпартажу пра яго. Вядомы тэлежурналіст стаў чарговым V.I.P.-земляком, з якім спецыяльны карэспандэнт “К” здзейсніў экспрэс-тур у горад яго дзяцінства.

Новы нумар

Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"

2016 - Год культуры

Далей
© 2007 - 2018 «Культура». Зроблена ў «Вэбпрофі»