Штотыднёвая грамадска-асветнiцкая газета
Выдаецца з кастрычнiка 1991 года
Інвентарызацыя ілюзій
Блёклыя, выцвілыя старонкі, на якіх “разбягаюцца” па невядомых траекторыях чырвоныя і сінія вугалкі для фатаграфій… Віды зімняга пейзажу, нібыта спехам, у адвольным парадку сабраныя ў контур срэбранай рамы… Чорна-белыя фота дзяўчыны на фоне маляўнічай натуры… Прыглядзеўшыся, на здымку нібыта 60-гадой даўніны, я пазнаю ў незнаёмцы, што замерла ў трошкі тэатральнай позе, фатографа Аляксандру Салдатаву. Як такое можа быць? І што гэта ўсё значыць?
Кіно для пацалункаў
Калі хтосьці хоча правесці вечар у апошнім шэрагу кіназалы з каханай дзяўчынай — вам дакладна на новую камедыю Аляксандры Бутар “У асабістую прастору ўваход забаронены”. Лёгкая, разлічаная на моладзь рамантычная стужка рэжысёра нашумелых “Белыя росы. Вяртанне” і “Салодкае развітанне Веры” мае ўсе прыкметы “кіно для пацалункаў”: прыемныя акцёры, нескладаны сюжэт — і, на жаль, дрэнная рэжысура, якая дазваляе без праблем адхіляцца ад дзеяння на экране.
А школа — Веткаўская!
Пазалетась дэлегацыя горада Екацярынбурга наведала з афіцыйным візітам Магілёў. Узначальваў яе старшыня гарадской думы Екацярынбурга Яўген Ройзман, вядомы не толькі як грамадскі дзеяч, але і як збіральнік цудоўнай калекцыі ўральскіх абразоў, даследчык іканапісу, заснавальнік музея “Няўянская ікона”. Знайшоў час Яўген Вадзімавіч і для таго, каб пабываць у Веткаўскім музеі стараабрадніцтва і беларускіх традыцый імя Фёдара Шклярава.
Словы пра пісьменніка Уладзіміра Караткевіча
Чарговы герой цыкла сяброўскіх нарысаў Адама Глобуса — асоба легендарная. На дзіва для многіх, яе партрэт атрымаўся зусім непарадным, не для школьнага падручніка. Але кожны яго штрых прасякнуты шчырай любоўю да колішняга суседа і старэйшага таварыша “дзядзькі Валодзі”.
Калегія: шматграннасць кантэксту
6 лютага ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылося пасяджэнне калегіі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, на якім асэнсоўваліся вынікі працы галіны за мінулы год і былі пастаўлены задачы на год бягучы.
Гарады і асобы, што сталі найлепшымі
На пасяджэнні выніковай калегіі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь прайшлі цырымоніі ўзнагароджання пераможцаў трох рэспубліканскіх конкурсаў па выніках 2017 года.
Верны сцэне да апошняга
Пайшоў з жыцця народны артыст Беларусі Генадзь Гарбук. Гэта цяжкая страта не толькі для Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы, дзе ён працаваў больш за 55 гадоў, — для ўсёй беларускай культуры. І постсавецкай таксама!
Майстар ва ўсім
У сталіцы праходзяць дзве выставы, прысвечаныя 90-годдзю з дня нараджэння народнага мастака Беларусі Уладзіміра Стэльмашонка: “Мастак і Чалавек” у Мастацкай галерэі Міхаіла Савіцкага і “Жывыя малюнкі, вобразы, сімвалы…”
Тэрапія праз пакуты
“Лёс уратаваў яго ад лагераў і душагубак, але ён ўзышоў на гэтую Галгофу як мастак”. Такі эпіграф да выставы “Нямецкая акупацыя ў графіцы Меера Аксельрода”, якая праходзіць у віцебскім Арт-цэнтры Марка Шагала, у поўнай меры адпавядае яе трагічнаму зместу. Невыпадкова адкрыццё адбылося акурат напярэдадні Міжнароднага дня памяці ахвяр Халакосту, што адзначаецца 27 студзеня. Выстава, арганізаваная Музеем Марка Шагала ў Віцебску, Фондам Аляксандра Пячэрскага і Галерэяй “Вэлум”, уключае кніжныя ілюстрацыі і эскізы да іх, эскізы да карцін, алоўкавыя накіды. Цэнтральнае месца займае серыя “Нямецкая акупацыя” (“Зверствы немцаў”), створаная у гады вайны.

Новы нумар

Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"

2016 - Год культуры

Далей
© 2007 - 2018 «Культура». Зроблена ў «Вэбпрофі»