Нашы дзеці

№ 52 (1335) 30.12.2017 - 31.01.2017 г

Навагодняя дабрачынная акцыя “Нашы дзеці”, якая штогод праходзіць пад патранатам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, завяршылася 28 снежня святам у сталічным Палацы Рэспублікі.

/i/content/pi/cult/672/14836/220570-05_opt.jpegНа галоўную ёлку краіны запрасілі больш за дзве тысячы школьнікаў 8 — 14 гадоў з усіх рэгіёнаў Беларусі: дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, дзяцей, якія выхоўваюцца ў апякунскіх сем’ях, выхаванцаў кадэцкіх вучылішчаў, дзяцей з сем’яў бежанцаў, навучэнцаў — пераможцаў міжнародных, рэспубліканскіх і рэгіянальных алімпіяд, творчых конкурсаў, фестываляў, спартыўных спаборніцтваў, школьнікаў, якія дасягнулі поспехаў у грамадскай рабоце.

— Ведаю, вы разумныя, назіральныя і разумееце, што на Зямлі не ўсе вашы равеснікі могуць вось так прыйсці да Прэзідэнта на ёлку, пабываць на школьнай ёлцы, у бацькоў на прадпрыемствах атрымаць падарункі, — адзначыў Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка падчас свайго выступу ў Палацы Рэспублікі. — Ёсць шмат месцаў на нашай планеце, дзе дзеці не проста галадаюць, а паміраюць ад голаду. Я гэта гавару, каб мы з вамі аб гэтым помнілі. Калі мы гэта будзем помніць, мы будзем шанаваць і мінулае, і сучаснае, будзем ствараць лепшую будучыню. Гэта вельмі важна. Мы стараемся, каб вы не толькі ганарыліся сваёй Радзімай, але і збераглі, прымножылі тыя дасягненні, якія дастануцца вам ад цяперашніх пакаленняў. Гэта самая вялікая мая мара, і я думаю, вы абавязкова яе рэалізуеце.

Фото БелТА